Кобрынскі РАУС праводзіць праверку па факце паведамлення на лінію 102 аб спробе выкрадання дзіцяці, паведамляе абласная міліцыя.
У аператыўна-дзяжурную службу Кобрынскага РАУС 16 лютага каля 08.30 патэлефанавалі. Міліцыянерам расказалі, што двое мужчын спрабуюць выкрасці дзіця і звезці на аўтамабілі. На месца здарэння адразу ж выехаў нарад.
Міліцыя высветліла абставіны сітуацыі.
«47‑гадовая жыхарка Кобрына выйшла з шасцігадовым дзіцем з паліклінікі. Туды пад'ехаў бацька хлопчыка — былы сябра жанчыны, які з'яўляецца грамадзянінам іншай дзяржавы, які хацеў забраць свайго сына. Раней мужчына звяртаўся ў Кобрынскі РАУС, маючы рознагалоссі з сужыцелькай аб месцы пражывання сына Супрацоўнікі міліцыі растлумачылі патрабаванні заканадаўства Беларусі, а таксама тое, што такога роду спрэчкі вырашаюцца ў судзе», — растлумачылі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Каментары