У аб'ектыў камеры, усталяванай у адной з крам у цэнтры Гродна, трапіў мужчына, які прыхапіў чужы кашалёк, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Праз пару дзён пасля размяшчэння запісу на партале УУС і ў сацыяльных сетках, падазраваны сам прыйшоў у міліцыю. Свае паводзіны 57-гадовы мужчына патлумачыў тым, што не змог утрымацца, убачыўшы пакінуты без нагляду кашалёк. Зрэшты, выкрадзеных грошай — каля 100 рублёў — пры сабе ў яго ўжо не было. Як адзначылі ў міліцыі, мужчына паступіў правільна: яго дзеянні могуць быць расцэненыя як акалічнасці, што змякчаюць віну.
«Гэта ўжо восьмы выпадак з пачатку года, калі дзякуючы размешчанаму у сеціве запісу з месца злачынства ўдаецца выявіць падазраваных. Летась, напрыклад, з дапамогай неабыякавых грамадзян такім чынам было раскрыта 20 злачынстваў», — адзначылі ў прэс-службе УУС.
-
У Літве памежнікі затрымалі кантрабандыста на электраскутары, ён вёз беларускія цыгарэты
-
Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала
-
Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў
Каментары