Здарэнні22

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала

Каб пазбегнуць лабавога ўдару, Аляксей Сурко вывернуў на сустрэчную паласу. У тую ж долю секунды сустрэчны аўтамабіль вярнуўся на сваю. Кіроўца легкавіка загінуў, у яго крыві знайшлі 2,8 праміле, а вінаватым суд прызнаў беларуса.

Смяротная аварыя адбылася позна ўвечары 8 лютага 2025 года пад расійскім Тамбовам. Беларускі дальнабойшчык Аляксей Сурко гнаў фуру DAF з паўпрычэпам, загружаным лесам: агульная маса з грузам — амаль 40 тон.

Раптам ён убачыў святло фар сустрэчнага аўтамабіля, але спачатку не зразумеў, па якой паласе той едзе: дарога ў тым месцы мела выгін. Калі засталося каля 200 метраў, Сурко зразумеў, што сустрэчная «Лада Прыёра» едзе з хуткасцю каля 100 км/г па яго паласе. Беларус пачаў тармазіць — яго хуткасць была каля 40 км/г — і міргаць далёкім святлом. Рэакцыі не было, сустрэчны аўтамабіль працягваў ехаць па яго паласе.

Тады Сурко рэзка вывернуў руль улева, каб сысці на сустрэчную паласу і разысціся. Але праз долю секунды легкавік рэзка вярнуўся на сваю паласу — туды, куды ўжо часткова перамясцілася фура. Адбылося лабавое сутыкненне. 39‑гадовы кіроўца легкавіка Кузін загінуў на месцы.

Сурко патэлефанаваў у службу 112. Медыкі знайшлі ў Кузіна закрытую чэрапна-мазгавую траўму, мноства пераломаў рэбраў, пералом грудзіны, разрывы лёгкіх і печані, пералом пазваночніка.

Судова-хімічнае даследаванне крыві загінулага паказала 2,8 праміле — гэта цяжкая ступень ап'янення.

Аднак вінаватым зрабілі ўсё ж беларуса — фактычна ж аварыя адбылася на паласе расіяніна. Хоць «Лада» і знаходзілася ў момант аварыі пад вуглом, але ўжо паспела вярнуцца ў сваю паласу.

А вось Сурко перасек суцэльную лінію разметкі і выехаў на сустрэчку. Маўляў, калі б беларус заставаўся ў сваёй паласе, то і раз'ехаліся б.

У выніку Тамбоўскі раённы суд прызнаў Сурко вінаватым па ч. 3 арт. 264 КК Расіі — парушэнне правілаў дарожнага руху, якое па неасцярожнасці пацягнула смерць чалавека.

У снежні 2025 года беларусу прысудзілі паўтара года калоніі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на паўтара года, так што за краты ён усё ж не трапіў. Грамадзянскі іск удава загінулага не заяўляла.

Каментары2

  • 90812-ru-BS
    02.09.2026
    Опьянение (напиться / пьяный в хлам)

    1) У дым — разговорное выражение о сильном опьянении.
    Пример: Напіўся ў дым.

    2) Ушчэнт — полностью, до конца.
    Пример: Напіўся ўшчэнт.

    3)Як бэля — народный фразеологизм (быть пьяным як бэля — как беляк/стена).
    Пример: Быў пьяны як бэля.
  • Ну вось і ўсё ..
    02.09.2026
    90812-ru-BS, Бэля, бэлька - балка по росийски. Балка в смысле элемент здания. Т.е. быть пьяным как бревно.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць