Спорт11

Беларусь можа страціць «золата» Пекінскай Алімпіяды

Як стала вядома «Свабодзе» з крыніц у Міністэрстве спорту, днямі Міжнародны алімпійскі камітэт і Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва WADA апублікуюць вынікі пераправеркі допінг-пробаў Алімпійскіх гульняў у Пэкіне-2008 і ў Лёндане-2012.

Сярод тых, чые пробы, як чакаецца, будуць прызнаныя станоўчымі, дзьве беларускі, прызёркі Пэкінскіх гульняў у лёгкай атлетыцы. Пад пытаньнем «срэбра» Натальлі Міхневіч (штурханьне ядра) і «золата» Аксаны Мяньковай (кіданьне молату).

Трапіліся на допінгу і яшчэ некалькі беларусаў з Пэкіну-2008 і Лёндану-2012, але мэдалёў яны не заваёўвалі. Гэтыя спартоўцы таксама прапусьцяць сёлетнія Гульні ў Рыё.

Нядаўна МАК паведамляў, што паўторная праверка допінг-пробаў паказала наяўнасьць допінгу ў 30-ці спартоўцаў з 8-мі краінаў на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне ды ў 15-ці спартоўцаў зь 9-ці краінаў на Алімпійскіх гульнях у Лёндане. Сярод фігурантаў сьпісу 14 расейцаў з абедзьвюх Алімпіяд. Напрыканцы траўня НАК Расеі пацьвердзіў станоўчыя вынікі праверкі пробаў васьмі сваіх атлетаў зь Лёндану-2012.

Нагадаем, што на Алімпійскіх Гульнях 2008-га году ў Пэкіне 28 беларускіх спартоўцаў афіцыйна атрымалі 19 розных мэдалёў. Цяпер застанецца 17 мэдалёў (гэта паўтор лепшага выніку ў Сыднэі-2000). У тым ліку застанецца два «золаты» й «бронза» ў мужчын-весьляроў: братоў Багдановічаў, Рамана Петрушэнкі, Вадзіма Махнёва, Аляксея Абалмасава й Артура Літвінчука. А Алімпіяду ў Рыё-2016 нашая мужчынская каманда весьляроў прапусьціць з-за падазрэньняў ва ўжываньні мэльдонію.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

«Ці сапраўды нельга было ўзяць пясок у іншым месцы?» Пад Мінскам капалі кар’ер — пацярпелі птушкі

УСУ ўзмацняюць ціск на Крым, сітуацыя стала складанаю для расійскай арміі14

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю2

Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання?19

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць