Культура11

У Беларусі існуе вялікі попыт на візуалізацыю нацыянальнай гісторыі

Больш за 300 экскурсій і каля 10000 экскурсантаў — гэта вынік адной з самых папулярных у Беларусі экскурсій-анімацый «Шлях караля Міндоўга». Экскурсія праходзіць па маршруце Мір—Любча—Навагрудак—возера Літоўка. У найбліжэйшую суботу, 30 ліпеня, у Навагрудку будзе адзначацца яе 10-годдзе.

«Мы водзім экскурсіі больш за 10 гадоў, аднак ніводзін экскурсійны прадукт, ніводная экскурсія так доўга не карысталася попытам у нашых землякоў, як «Шлях караля Міндоўга». На жаль, у Беларусі скрайне мала твораў, якія апісваюць сярэднявечны перыяд станаўлення Вялікага Княства Літоўскага. А экранізацый гэтага адрэзка часу няма ўвогуле. Па нашай экскурсіі мы бачым, што ў беларусаў ёсць вялікі попыт на візуалізацыю нашай старадаўняй гісторыі. Людзі хочуць пабачыць, як гэта было», — распавядае адзін з аўтараў экскурсіі, дырэктар фонда «Краіна замкаў» Алесь Варыкіш.

Па словах Алеся Варыкіша, «Шлях караля Міндоўга» — гэта не проста экскурсія-аповед, гэта цэлае тэатралізаванае дзеяннне, якое расказвае аб заснавальніку Вялікага Княства Літоўскага, першым і апошнім каралю Літвы – Міндоўгу. Падчас экскурсіі можна даведацца пра яго жыццёвы шлях з часу выхаду на палітычную арэну ў 1253 годзе да моманту гібелі ад рук здрайцаў у 1263 годзе. Кульмінацыя праграмы — гэта тэатралізаванае прадстаўленне каранацыі Міндоўга з рыцарскімі паядынкамі, сярэднявечнымі танцамі, гарольдамі, менестрэлямі. Яно праводзіцца на Замкавай гары ў Навагрудку — першай сталіцы Вялікага Княства, дзе калісьці знаходзілася рэзідэнцыя караля.

Фонд «Краіна замкаў» адзін з першых у Беларусі пачаў праводзіць экскурсіі-анімацыі. «Шлях караля Міндоўга» — гэта яго візітоўка, якая ўжо шмат гадоў карыстаецца нязменнай папулярнасцю. Фонд таксама праводзіць экскурсіі-анімацыі, прысвечаныя разным адрэзкам нашай гісторыі. Напрыклад, экскурсія «Франц ды Зося» распавядае аб маладых закаханых, якія апынуліся на акупаванай немцамі тэрыторыі часоў Першай сусветнай вайны, а на «Шляхецкай гісторыі» можна даведацца аб традыцыях і звычаях шляхты Вялікага Княства Літоўскага.

Адна з задач фонда – захаванне і аднаўленне гістарычнай і архітэктурнай спадчыны. Фонд ганарыцца тым, што ў свой час абараніў ад знішчэння старыя сядзібы ў Валожынскім ды Ашмянскім раёнах. На пачатку гэтага года фонд абвесціў аб стварэнні парку мініяцюр замкаў і храмаў ВКЛ. Пад парк ужо адведзены і спланаваны кавалак зямлі за 5 км ад Гальшанскага замка, створаны і друкуюцца на 3D-друкарцы паменшаныя мадэлі замкаў і храмаў. Нядаўна для паскарэння друкавання аб’ектаў Алесь Варыкіш абвесціў аб пачатку кампаніі па зборы сродкаў на набыццё дадатковых 3D-друкарак. Унесці сваю лепту ў стварэнне парку можна тут.

Тэлефон для сувязі:
Алесь Варыкіш +375 296 54 64 84

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць