Улада1717

Таццяна Караткевіч выходзіць з БСДП (Грамада)

Экс-кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч вырашыла выйсці з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), у якой яна была з 2000 года. У каментары TUT.BY яна патлумачыла сваё рашэнне, у першую чаргу, тым, што ўзначальвае іншую структуру — кампанію «Гавары праўду».

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

— Рашэнне звязана са змяненнем майго статусу, ужо больш за паўгода я сустаршыня іншай арганізацыі. Для мяне прынцыпова, і для фарміравання новай каманды, важна быць сумленнай, празрыстай, зразумелай, каб усе бачылі, што ўзначальваю адну арганізацыю.

Па словах Караткевіч, у яе застаецца шмат сяброў у БСДП (Грамада) і яна плануе працягваць працаваць разам з імі.

На пытанне, ці звязана гэта рашэнне палітыка з тым, што кіраўніцтва яе ўласнай партыі вырашыла не падтрымліваць яе на прэзідэнцкіх выбарах, Караткевіч адказала:

— Кіраўніцтва партыі даўно дэманструе сваю прыхільнасць быць фармалістамі. Гэта прывяло апазіцыю да кадравага і ідэалагічнаму крызісу. Патрэбныя новыя падыходы, патрэбна такая арганізацыя як у нас у «Гавары праўду».

Па словах палітыка, у яе структуры ёсць культура дыялогу, а сама «Гавары праўду» настроеная на працу з грамадствам.

Лідар БСДП (Грамада) Ірына Вештард адзначыла, што Таццяна Караткевіч, ужо падаючы дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у парламент, не паказала, што знаходзіцца ў партыі.

— Чалавек абавязкова павінен вызначыцца, дзе ён, з кім ён і як ён дзейнічае. Чалавек мае права быць у партыі, ці ня быць. Я гэта ўспрымаю нармальна, без усялякага ляманту, станоўчых ці адмоўных момантаў. Я не маю ніякага намеру яе права адбіраць.

БСДП (Грамада) сабрала амаль 20 тысяч подпісаў у падтрымку Караткевіч на прэзідэнцкіх выбарах, але потым вырашыла выйсці з кампаніі. Па гэтым шляху пайшлі і астатнія структуры кааліцыі «Народны рэферэндум» — партыя БНФ і рух «За свабоду». Пасля прэзідэнцкіх выбараў кампанія «Народны рэферэндум» была згорнутая.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць