Грамадства22

Япрынцаў ацаніў сваю долю ў «Трайпле» ў 100 млн даляраў

У судзе Цэнтральнага раёна Мінску працягваецца разгляд рэзананснай справы па абвінавачванні ў махлярстве Уладзіміра і Казбека Япрынцавых ды Аляксандра Арабяна. У чацвер працягнуўся допыт Уладзіміра Япрынцава.

Пытанні абвінавачанаму зададаў, у прыватнасці, пацярпелы Юрый Савяк:

— У мяне адно пытанне — грошы будуць вяртацца? Доля мяне не цікавіць.

— Калі вы сцвярджаеце, што грошы не Маміяшвілі, будзем сядаць і размаўляць, — адказаў Япрынцаў.

— Доля зваротная — ты яе атрымаеш назад!

— Толькі тады яна каштавала 300 млн даляраў, а цяпер невядома колькі, — прагучала рэпліка з залы

— Усё будзе, як дамаўляліся! Я збіраўся і збіраюся аддаваць грошы! Я калі-небудзь па-іншаму рабіў?

- Гэта ўсё іх хлусня (Казбека і Арабяна)… Пад 12% гадавых прыцягнутыя грошы! Я закрываю даўгі! — абураўся Савяк.

Адвакат Япрынцава Сяргей Буякевіч пацікавіўся ў падабароннага, «чаму Чыж кажа, што ў вас ёсць афшорныя кампаніі, калі ведаў, што ў вас іх няма?»

— Гэта пытанне выхавання і прыстойнасці. Думаю, хацеў мяне глыбей сюды …

— У вас якая была мэта пры напісанні гарантыйных лістоў?

- Падтрымаць сына. Я гэтага не хаваў і не хаваю. Мне сказалі, грошы Маміяшвілі, Аксенцьева і [яго жонкі] Надзеі, долю трэба перапісаць на іх. Я спадзяваўся і спадзяюся, што калі разлічуся, вернуць і долю, і мае распіскі на 33 млн даляраў.

— Юра, — звярнуўся Япрынцаў да Савяка, — я разумею, што табе трэба перавесці грошы на кампанію, я б усё для гэтага зрабіў. Але вы прымушаеце мяне абараняцца! Не магу я прызнаць, што Другую сусветную пачаў!

На пытанне, колькі грошай паспеў вярнуць Маміяшвілі і кампаніі, Япрынцаў адказаў: «за 1,3 млн даляраў аддаў праз сяброў, былі тады Савяк і Маміяшвілі, усяго 1,55 млн даляраў аддаў».

— У верасні я б пачаў вам плаціць — продаж «Кемпінскага» быў — усё было на фінішнай прамой, але калі нас пасадзілі … Долю перааформілі 19 жніўня — ужо без нас нейкім чароўным чынам усё сарвалася.

Раней паведамлялася, што дакументы па пераафармленні долі Япрынцава ў «Трайпле» пачалі падпісваць у ліпені 2015 года.

На пытанне адваката аб кошце долі Япрынцаў адказаў:

— Думаю, мінімум 100 млн мая доля каштавала. Мінімум. Яна ўсё пакрывала. Таму і не прасілі маю долю ў «Трайплфарме», «Ракаўскім бровары», іншых кампаніях, дом мой не прасілі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс21

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка18

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню2

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ8

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс21

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць