Музыка11

Re1ikt выступіць з Сяргеем Доўгушавым на вакале ВІДЭА

Лідэр гурта Vuraj і вядоўца «Сьпеўнага Сходу» выканае з самай магічнай рок-камандай краіны ўнікальны сэт 5 жніўня на плошчы Свабоды, 4.

Сяргей Доўгушаў. Фота farm9.static.flickr.com.

Сёлета ўвесну Vuraj і Re1ikt прэзэнтавалі сумесны самотнік «Вылэтай, пэрэпылко» — рок-вэрсію палескага народнага сьпеву. А цяпер пайшлі яшчэ далей — падрыхтавалі цэлую праграму, у якой перапляліся розныя музычныя стылі, народныя і аўтарскія сьпевы. «Так склалася, што наш вакаліст Уладзімер Казлоў ня зможа ўзяць удзел у канцэрце, таму мы вырашылі запрасіць Сержука, які выканае песьні Re1ikt па-свойму. Выступ будзе ўнікальны, бо ў такім выглядзе можа і не паўтарыцца», — кажа лідэр і бубнач Re1ikt Аляксандар Дземідзенка.

Сяржук Доўгушаў да гэтага выходзіў у якасьці франтмэна Re1ikt чатыры гады таму дзеля выступу на «Halfway Festival» у Беластоку і фэсьце «Наш Грунвальд». «Мне цікавы досьвед супрацы з рок-камандай, бо гэты стыль вельмі паважаю, а з гуртом Re1ikt у нас супадаюць погляды на музыку, таму з задавальненьнем выступлю разам зь імі», — кажа Сяржук Доўгушаў.

Выступ Re1ikt заплянаваны ў межах канцэрту «Засьпявай 3.0» 5 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4. У ім таксама возьмуць удзел фіналісты конкурсу Ян Жанчак, Яўген Цярэнцьеў і гурт Teleport ды гурт U.G.Oslavia.

Квіткі папярэдне можна набыць на Bezkasira.by і ў краме «Беларуская прастора» (пр-т Незалежнасьці, 58, ГЦ «Маскоўска-Венскі», другі паверх, павільён 205). Колькасьць месцаў абмежаваная.

Выступ Сяргея Доўгушава ў складзе Re1ikt на «Halfway Festival-2012»:

Каментары1

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы48

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Ці трэба плаціць падатак за катоў? Беларуска распавяла пра нечаканы візіт міліцыі13

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?4

Даследаванні ДНК паказваюць, што першая польская дынастыя Пястаў таксама была прышлай. Як Рурыкавічы ды Гедымінавічы21

Праз атаку беспілотнікаў зноў гарыць НПЗ у Туапсэ11

Трамп выказаў незадавальненне прапановай Ірана па завяршэнні вайны1

Былая палітзняволеная Наталля Падлеўская, высланая з Польшчы, атрымала прытулак у Літве

Працяг гісторыі з чатырохгадовай дзяўчынкай з Гродна, якая згубілася. Усіх дзяцей забралі з сям'і3

У Калінкавічы неспадзявана прыляцеў чорны бусел ВІДЭА

Меланія Трамп захапілася пчалярствам і пашырае пчальнік Белага дома2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы48

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць