Усяго патроху4040

Экс-супрацоўніца службы дзелавога пратакола Кіраўніцтва спраў прэзідэнта РБ вінаваціць сэкс-трэнера ў дамаганнях

Былая супрацоўніца службы дзелавога пратаколу Кіраўніцтва справаў прэзідэнта абвінаваціла сэкс-трэнера Алекса Леслі ў дамаганнях і маральнай траўме пасля праходжання трэнінгаў.

Як паведамляе Life.ru, 27-гадовая мадэль Васіліна Вялічка доўгі час лічылася сярод супрацоўніц службы дзелавога пратаколу Палаца Рэспублікі.

Васіліна Вялічка.

Яна стала ўдзельніцай трэнінгу асобаснага і сэксуальнага росту, які праводзіў Алекс Леслі (дарэчы, таксама ўраджэнец Беларусі). А пасля нібыта напісала заяву ў міліцыю на Леслі, абвінаваціўшы яго ў рэгулярных дамаганнях, а таксама ў жорсткім абыходжанні і прыніжэнні.

Дзяўчына запэўнівае, што збегла з трэнінгаў, а калі пазней выпадкова сустрэлася з Леслі ў кавярні, ён сэксуальна дамагаўся яе, распускаў рукі і нават прапаноўваў сэкс яе маці па тэлефоне. Усё гэта, па словах дзяўчыны, Алекс здымаў на відэа і трансляваў у сваім мікраблогу, што жудасна абразіла яе і сапсавала рэпутацыю.

Сам Алекс сцвярджае, што ўсё гэта было толькі «гульнёй на разняволенне», што так часта адбываецца ў рамках трэнінгаў. А дзяўчына, па словах настаўніка, звярнулася ў міліцыю са злосці пасля таго, як ён не адказаў ёй узаемнасцю.

«Яна на трэнінгі прыйшла спецыяльна, каб пазнаёміцца са мной, і спадзявалася пабудаваць рамантычныя адносіны. Была закаханая ў мяне, — тлумачыць сэкс-трэнер. – Я адмовіў, і яна паабяцала адпомсціць. Тады і напісала ў Беларусі заяву ў паліцыю, а паколькі працавала ва ўладзе, звярнулася па дапамогу да чыноўнікаў, каб дамагліся завядзення на мяне крымінальнай справы. Апошнія паўгода на мяне і маіх вучняў у Беларусі — сапраўдныя ганенні. Выклікаюць на допыты, прымушаюць высунуць супраць мяне абвінавачванні, абы-якія, абы заяву напісалі. Усё схіляюць да таго, што ў мяне прытон, і я плачу грошы за сэкс з вучаніцамі. Увогуле, справу шыюць», - распавёў Алекс Леслі.

У Міністэрстве ўнутраных спраў не змаглі пракаментаваць сітуацыю, патлумачыўшы, што ў інтэрв'ю Леслі ідзе размова пра паліцыю, а ў Беларусі – міліцыя.

Каментары40

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць