Спорт1010

Кіраўнік камісіі ВАДА заявіў, што ёсць доказы падмены допінг-пробаў расійскіх спартоўцаў

Кіраўнік незалежнай камісіі ВАДА таксама заявіў, што МАК і міжнародныя федэрацыі няправільна вытлумачылі даклад камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва.

Кіраўнік незалежнай камісіі ВАДА Рычард Макларэн. Фота Reuters.

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і міжнародныя спартыўныя арганізацыі няправільна вытлумачылі даклад расследавання незалежнай камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (ВАДА). Пра гэта кіраўнік незалежнай камісіі ВАДА Рычард Макларэн заявіў брытанскаму выданню The Guardian.

«Грамадскасць, у прыватнасці МАК і міжнародныя федэрацыі, няправільна вытлумачылі даклад. У ім гаварылася пра сістэму допінгу ў Расіі, а не пра тое, якія спартсмены парушалі антыдопінгавыя правілы, — заявіў кіраўнік камісіі ВАДА. — У мяне проста не было часу на выяўленне спартоўцаў».

Макларен адзначыў, што ўсе факты ў дакладзе падмацаваныя доказамі.

«Я быў на той стадыі, калі я мог сказаць усё, што я ведаў без усялякіх сумневаў, — падкрэсліў ён. — Я не стаў бы нічога ўключаць у свой даклад, калі б у мяне не было доказаў, бо гэта не адпавядае крымінальным стандартам любой краіны свету. Магу запэўніць, што ў мяне ёсць доказы, падмацаваныя аналізам базаў дадзеных, узорамі прабірак, але я іх не прадставіў».

Незалежная камісія ВАДА пад кіраўніцтвам Макларэна 18 ліпеня прадставіла даклад аб выніках расследавання абвінавачванняў у допінгавых махінацыях на Алімпійскіх гульнях 2012 і 2014 гадоў. У дакладзе сцвярджаецца, што сістэма па ўтойванні станоўчых допінг-пробаў у Расіі ўжывалася ў 643 выпадках з 2011 па 2015 год. Усяго ў ёй былі задзейнічаныя атлеты з 30 відаў спорту. На аснове дакладу выканкам ВАДА рэкамендаваў МАК, Міжнароднаму паралімпійскаму камітэту і ўсім міжнародным спартовым федэрацыям адхіліць расійскіх спартоўцаў ад удзелу ў сваіх спаборніцтвах.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў11

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру21

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення1

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты38

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў11

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць