Навука і тэхналогіі33

Беларус Генадзь Караткевіч трэці раз выйграў конкурс праграмавання Google

Праграміст Генадзь Караткевіч заняў першае месца на конкурсе спартыўнага праграмавання Google Code Jam 2016, фінал якога прайшоў 5 жніўня ў Нью-Ёрку.

Генадзь Караткевіч на турніры «Яндекс.Алгоритм-2016» у Мінску. Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

У фінале Генадзь набраў 170 балаў з 200 магчымых. Адрыў ад яго бліжэйшага пераследніка — філіпінца Кевіна Сога склаў 50 балаў. Трэцім стаў расіянін Ягор Кулікоў, які тыдзень таму абышоў Караткевіча на турніры Яндекс.Алгоритм.

«Нечакана, але мой адрыў ад другога месца аказаўся вельмі значным — 50 балаў з 200, — распавёў Генадзь навінаваму парталу Універсітэта ІЦМА. — Так, напрыклад, можна было б зусім не рашаць самую складаную задачу E і пры гэтым застацца на першым месцы. У гэтай задачы прапаноўвалася знайсці маршрут з кропкі старту ў кропку фінішу на плоскасці, на якой ёсць адна або дзве кропкі, што выпраменьваюць радыяцыю. Зразумела, у ходзе маршруту трэба было атрымаць як мага менш выпраменьвання».

Пераможца Google Code Jam аўтаматычна трапляе ў фінал наступнага турніру, а таксама атрымлівае магчымасць працаўладкавання ў кампанію і 15 тысяч даляраў прызавых. Сёлета за першае месца змагаліся 27 170 праграмістаў з усяго свету.

Генадзь раней ужо перамагаў у гэтым конкурсе ў 2015 і 2014 гадах. Караткевіч стаў першым праграмістам у гісторыі конкурсу, якому ўдалося тройчы падняцца на першае месца.

Цяпер Беларусь займае першае месца ў агульным «медальным» заліку краін-удзельніц Google Code Jam. У беларусаў ужо чатыры першыя месцы — тры перамогі Караткевіча і першае месца выпускніка БДУ Івана Мяцельскага ў 2013 годзе.

Генадзь Караткевіч скончыў школу ў Гомелі, а ў 2012 годзе стаў студэнтам Універсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі ў Санкт-Пецярбургу. Раней ён ужо быў вядомы як пераможца мноства спаборніцтваў па спартыўным праграмаванні: ён можа пахваліцца першымі месцамі на VK Cup, Russian Code Cup, TopCoder Open, Яндекс.Алгоритм, Facebook Hacker Cup і многіх іншых конкурсах.

Тыдзень таму Генадзь распавёў, што пакуль не вызначыўся з будучым месцам працы: «Пасля заканчэння універсітэта, магчыма, буду працаваць у буйной кампаніі, каб зразумець, наколькі гэта мне падыходзіць. Калі па нейкіх прычынах вырашу, што гэта не маё, адкрыю сваю справу, але што гэта будзе, пакуль сказаць не магу. Да гэтага пакуль далёка. Па краінах асаблівых пераваг няма — гатовы, калі прапануюць цікавую працу, застацца ў Беларусі».

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу21

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

BEROC прызналі экстрэмісцкім фармаваннем1

Эмануэль і Брыжыт Макроны хочуць прывесці навуковыя доказы, што першая лэдзі Францыі з'яўляецца жанчынай16

У Віндзарскім замку Меланія Трамп была абсалютна непранікальнай. А пасля пераапранулася — і стварыла процілеглае ўражанне ФОТЫ11

«Перавыхаваць, мілітарызаваць і русіфікаваць»: Расія стварыла беспрэцэдэнтную сістэму для выкрадзеных украінскіх дзяцей5

«Міліцэйская дзяржава». Прарасійская актывістка Мірсалімава скардзіцца, што міліцыя не пакідае яе ў спакоі6

З Мінска і Гродна запусцілі аўтобусы ў Варшаву праз Латвію3

У Пінскім і Івацэвіцкім раёнах два чалавекі памерлі ад укусаў насякомых2

Іміграцыйная і мытная служба ЗША затрымала не менш за дзевяць беларусаў пасля выкліку на праверку2

«Хоць цэглай сцірай», або нізкі статус». Гутарка з хлопцам, якога прымусілі ў калоніі знішчыць тату з Пагоняй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу21

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць