Грамадства44

Рыбная каралева Беларусі Няронская стане рэстаратарам. А маладога зяця Лукашэнкі зрабіла сваім дырэктарам

29 ліпеня сяброўка сям’і Віктара і Ліліі Лукашэнкаў, «рыбная каралева» Людміла Няронская, зарэгістравала чарговую кампанію — «Марская мануфактура». Фірма засяродзіцца на дзейнасці рэстаранаў, піша «Бюро».

Аляксандр Лукашэнка на вяселлі Дзмітрыя Дзятлава і сваёй унучкі Вікторыі

5% «Марской мануфактуры» належыць самой Няронскай, а астатнія 95% запісаныя на яе ж кампанію «Марскія сезоны».

Людміла Няронская

Дырэктарам сваёй новай фірмы Няронская прызначыла Дзмітрыя Дзятлава — мужа старэйшай дачкі Віктара Лукашэнкі, Вікторыі Дзятлавай (Лукашэнкі).

На сёння на «Марскую мануфактуру» ўжо зарэгістраваныя чатыры аб’екты грамадскага харчавання: сталовая на 60 пасадачных месцаў, дзве кавярні і крама-кулінарыя.

Фірмовы гандлёвы пункт размесціцца на праспекце Незалежнасці, 134, акурат насупраць гандлёвага цэнтра Dana Mall.

Абедзве кавярні, на 40 пасадачных месцаў кожная, будуць называцца «Рыбны дом «Марскія сезоны». Першая адкрыецца па адрасе: Партызанскі праспект, 8, у будынку «Мотавелазавода», другая — Ігуменскі тракт, 13.

Раней расказвалася, як Няронская дзякуючы сяброўству з сям’ёй старэйшага сына Лукашэнкі зарабляе на рыбным бізнэсе ў Беларусі і Расіі разам з Дзмітрыем Дзятлавым. Ён займае пасаду намесніка па агульных пытаннях адразу ў дзвюх кампаніях Людмілы Няронскай — «Марскія сезоны» і «Марскія промыслы», дзе яго штомесячная заработная плата брута складае больш за 10 тысяч беларускіх рублёў. 

Акрамя таго, нядаўна «Бюро» высветліла, што ў структурах Няронскай працуе не толькі зяць, але і сын Віктара Лукашэнкі — Аляксандр Лукашэнка-малодшы. У яго ва ўласнасці 20% кампаніі «Сезон упакоўкі», яна будзе займацца вытворчасцю гафраванай паперы і кардону, папяровай і кардоннай тары. Фірма зарэгістраваная ў адмысловай эканамічнай зоне «Брэміна-Орша», якую з-за шырокіх ільгот і прэферэнцый у народзе празвалі «аршанскім афшорам».

Каментары4

  • даведка
    19.09.2025
    За высокий оклад и большую долю в бизнесе внуки Лукашенко будут лоббировать.
    Лоббизм по-белорусски, или узаконенная форма взяточничества для Лукашенко.
  • Ёсік
    19.09.2025
    Чыж які моцны бізьнесьмен, калісьці мне казала адна кабета. Кажу, каб не сяброўства з лукашэнкам, нуль. Так і тут - прыбяры знаёмствы, ільготы, будзе асфальт класьці, бізьнесьмены хрэнавыя.
  • Жыгуль
    20.09.2025
    З жыцця прыдворных. Таленавітыя, умелыя, і бізнэс самі, выключна сваімі рукамі збудавалі, ага.

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе10

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі27

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе10

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць