Грамадства

Менеджара банка з Наваполацка асудзілі — імаверна, за Гаюн

Раней Аляксей Камовіч уваходзіў у Асацыяцыю наймальнікаў і прадпрымальнікаў і ў раду па развіцці прадпрымальніцтва пры Наваполацкім гарвыканкаме. Цяпер яго асудзілі па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Аляксей Камовіч. Фота з ягонага Linkedin

Аляксею Камовічу 46 гадоў. Ён віцебчук, але доўгі час жыў у Наваполацку.

У 2001‑м скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Правазнаўства». У 2006‑м атрымаў другую адукацыю ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце — «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». 

Больш за 20 гадоў Камовіч працуе ў банкаўскай сферы. З лістапада 2017‑га па жнівень 2021‑га ён узначальваў рэгіянальнае падраздзяленне БПС-Сбербанка ў Наваполацку.

Камовіч уваходзіў у раду па развіцці прадпрымальніцтва пры Наваполацкім гарвыканкаме разам з тагачаснымі кіраўнікамі многіх буйных прадпрыемстваў і кіраўнікоў раёна. Быў і ў Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў.

Камовіча асудзілі па ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Улічваючы сённяшні кантэкст, падобна, што ён трапіў пад аблаву па «справе Гаюна». У чым менавіта яго абвінавачвалі, невядома.

12 верасня 2025 года Камовіча ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў», які стварае МУС. Хутчэй за ўсё, Аляксею прысудзілі хімію з накіраваннем

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць