Вайна

Зяленскі расказаў пра новы ўкраінскі контрнаступ

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ў апошнія тыдні ўкраінская армія праводзіць паспяховую контрнаступальную аперацыю на Данецкім напрамку, піша «Украінская праўда».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Antonio Masiello / Getty Images

Паводле слоў украінскага лідара, асноўныя баявыя дзеянні адбываюцца ў раёне Пакроўска і Добраполля. Уладзімір Зяленскі адзначыў, што баі цяжкія, але ўкраінскія войскі здолелі нанесці істотныя страты расійскім сілам.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што сілы абароны пазбаўляюць акупантаў магчымасці праводзіць поўнамаштабнае наступленне, якое яны доўга планавалі.

З пачатку контрнаступу ўкраінскія войскі, па словах Зяленскага, вызвалілі ўжо 160 км² тэрыторыі, сем населеных пунктаў, а яшчэ 170 км² і дзевяць населеных пунктаў «ачышчаныя ад акупантаў».

Таксама ён паведаміў, што Украіна значна папоўніла свой абменны фонд — у яго дадалася амаль сотня расійскіх ваеннапалонных, і колькасць іх яшчэ павялічыцца.

Страты расіян, як сцвярджае Зяленскі, толькі ў раёне Пакроўска за апошнія тыдні склалі больш за 2 500 чалавек, з якіх больш за 1 300 былі забітыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць