Свет55

Кіраўнік МУС Нямеччыны прапанаваў забараніць нашэнне паранджы

Забарона на нашэньне паранджы, якая закрывае ўвесь твар, падобная да «забароны пакрыцьця твару», прынятай у Францыі.

Фота yznavaika.com.

Міністар унутраных спраў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер прапануе шэраг захадаў для забесьпячэньня бясьпекі, у тым ліку забарону на нашэньне хустак, якія закрываюць твары. Пра гэта паведаміла газэта «Гардыян» з Бэрліну.

Паводле дадзеных нямецкіх СМІ, захады, якія міністэрства ўнутраных спраў будзе спрабаваць ператварыць у закон да нацыянальных выбараў у 2017 годзе, уключаюць у сябе павелічэньне колькасьці паліцыянтаў і відэаназіраньня на вакзалах і ў аэрапортах.

Томас дэ Мэзьер, як чакаецца, прадставіць падрабязную інфармацыю пра шэраг ініцыятываў, у чацьвер, у ходзе афіцыйнай прэзэнтацыі так званай Бэрлінскай дэклярацыі, якую затым, 18 жніўня, разгледзяць на канфэрэнцыі міністраў унутраных спраў нямецкіх зямель.

Раней гэты летам на поўдні Нямеччыны адбылася сэрыя нападаў, у якіх прынялі ўдзел асобы, што шукаюць прытулку. За два з тых нападаў адказнасьць на сябе ўзяла групоўка «Ісламская дзяржава».

Забарона на нашэньне паранджы, якая закрывае ўвесь твар, і якія носяць некаторыя мусульманскія жанчыны, падобная на «забарону пакрыцьця твару», прынятую ў Францыі. Гэтая мера была нядаўна прапанаваная Енсам Спанам, адным з палітыкаў правага крыла партыі ХДС, якую ўзначальвае Ангела Мэркель.

«Забарона на нашэньне поўнага вэлюму, нікаба і паранджы, павінна была быць уведзена вельмі даўно і стане сыгналам да міру,» — сказаў газэце Die Welt Енс Спан. «Я не хачу сутыкацца з нашэньнем паранджы ў маёй краіне,» — заявіў палітык.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў3

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

«І я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр». Як Азаронак фліртаваў з Дугінай21

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію21

Стаў вядомы прысуд адыёзнаму функцыянеру БРСМ з педафільскім мінулым, якога судзілі за здраду дзяржаве6

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла2

Стала вядома, дзе цяпер працуе Андрэй Ярмак15

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў3

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць