Грамадства2424

Беларус з неанацысцкай татуіроўкай: «Хутчэй з’еду з краіны, чым яе звяду»

У Міністэрстве ўнутраных спраў разлічваюць, што законапраект па неанацысцкіх татуіроўках трапіць у Палату прадстаўнікоў да канца года. Штраф за дэманстраванне такой сімволікі хочуць падняць з 10 да 30 базавых велічыняў. Майстар, які наб’е кліенту такую крамольную татуіроўку, таксама заплаціць 30 базавых.

МУС хоча пашырыць і пералік сімвалаў, за якія будуць прыцягваць да адказнасці.

«Караць стануць за вітальныя жэсты нацыянал-сацыялістаў, паролі, коды, лічбы, у якіх зашыфраваныя імёны фюрэра. Напрыклад, «88» — зашыфраванае вітанне «Хайль Гітлер!», «SS», усе магчымыя руны, «кельты», «калаўраты», — тлумачаць на сайце МУС са спасылкай на Міхаіла Бедункевіча, начальніка 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС. 

Адзін з беларусаў, які не хавае свае неанацысцкія погляды.

Плануецца, што міліцыянеры будуць затрымліваць усіх, хто трапіць пад падазрэнне. А суд будзе вырашаць, неанацысцкі гэта сімвал ці не. Каб супрацоўнік МУС не пераблытаў, напрыклад, нацыянальны ўзор з крамольным сімвалам, усім раздадуць адпаведныя метадычкі. Але канкрэтнага пераліку забароненых сімвалаў складацца не будзе.

Зрэшты, і без законапраекта ўладальнікі неанацысцкіх тату сёння трапілі пад жорсткі прэс. Іх штрафуюць і бясконца саджаюць на суткі, патрабуючы звесці свастыкі з цела. Выпадкаў стала настолькі шмат, што людзі масава прыбіраюць крамольныя фотаздымкі з сацыяльных сетак.

Неанацысцкая татуіроўка, якую выстаўляе ў сацсетках адзін з беларускіх карыстальнікаў.

«Праз татуіроўку мяне адправілі ў псіхдыспансер»

Еўрарадыё звязваецца з двума ўладальнікамі крамольных тату. Павел з Гродзенскай вобласці праходзіць тэрміновую службу ў войску. У яго на плячы — стылізацыя пад старадаўні кельцкі крыж. Сімвал праз шмат гадоў пасля Другой сусветнай вайны пачалі выкарыстоўваць неанацысты. У ваенкамаце на тату звярнулі пільную увагу.

«Былі праблемы толькі пры праходжанні псіхолагаў. Першы раз нічога не пыталіся. А потым трапіў на дзяўчат, і яны адправілі мяне ў псіхдыспансер. Але ўсё скончылася нармальна», — згадвае Павел.

Ён спрабуе патлумачыць, што тату азначае «ўзаемазвязанасць усяго на планеце», што яно не мае нічога супольнага з нацызмам. Але яшчэ Павел кажа, што сімпатызуе неанацысцкай ідэалогіі.

«У маім выпадку я станоўча стаўлюся да іншаземцаў, якія жывуць на сваёй зямлі. Каб не было міграцыі і гэтак далей. Прэтэнзій да яўрэяў у мяне таксама няма. Больш мяне турбуе выраджэнне нацыі, расы. Вось такія прыгожыя моманты», — тлумачыць малады чалавек.

Павел не любіць сучасную Расію і ў вайне на ўсходзе Украіны падтрымлівае жоўта-блакітнае войска. Ён сцвярджае, што ніколі не быў футбольным хуліганам, а тату набіў з прычыны ўласных перакананняў. Міліцыя яго пакуль не турбавала. Ад знаёмых гісторыяў пра штрафы і суткі за тату ён не чуў.

«Але калі так пойдзе далей, калі будуць пераследаваць і мяне, я хутчэй пакіну рэспубліку, чым буду гэта цярпець», — выказваецца малады чалавек. 

Сяргей са свастыкай: «Гэта не сімвал Трэцяга Рэйху»

Гутарым з яшчэ адным беларусам, на целе ў якога тату, вельмі падобнае да свастыкі. Палітычныя погляды Сяргея відавочна адрозніваюцца ад поглядаў Паўла.

«Я не нацыст, я — рускі», — піша малады чалавек у сацыяльных сетках на…нямецкай мове.

Сяргей катэгарычна не любіць беларускую ўладу, лічыць яе «жыдоўскай», з беларускіх кіраўнікоў паважае толькі Пятра Машэрава. Зрэшты, Гітлера і яго войска Сяргей таксама не любіць.

«У мяне на целе няма татуіровак Трэцяга Рэйху. На плячы нанесены сімвал Рода (Род — адзін са славянскіх Багоў — Еўрарадыё) чырвонага колеру. Ён не мае нічога супольнага з фашызмам і нацыяналізмам, які быў навешаны нямецкаму народу ў 1933 годзе», — адказвае Сяргей. 

Ён не супраць, каб людзі набівалі на целе якія заўгодна тату, і прапаноўвае свой варыянт законапраекта. 

«Кожны няхай набівае тое, што хоча. Галоўнае, каб ён асэнсоўваў значэнне гэтых тату, а не ляпіў іх слепа па ўсім целе. Трэба ўвесці закон аб нанясенні тату з 24 гадоў. У гэтым узросце мазгі працуюць лепш, чым у 15-19-22-гадовых прыдуркаў».

Дарэчы, абодвум хлопцам, з якімі Еўрарадыё пагутарыла, каля 25 гадоў.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць