Навука і тэхналогіі6666

Навукоўцы назвалі шлюб выратаваннем ад алкагалізму

Навукоўцы з Універсітэта Вірджыніі ў ЗША высветлілі, што самотныя людзі часцей і ў большай колькасці ўжываюць алкаголь, чым тыя, хто ў шлюбе. Псіхолагі распавялі пра вынікі работы ў матэрыяле, апублікаваным у Journal of Family Psychology, пераказ прыводзіць Lenta.ru.

Фота 1.bp.blogspot.com.

Даследчыкі вывучылі паводзіны 2425 пар аднаполых гомазіготных блізнят, з іх 1618 пар былі сёстрамі, а 807 — братамі. Паколькі блізняты развіваюцца з адной зіготы (аплодненай яйкаклеткі), яны валодаюць аднолькавым наборам генаў. Гэта дазваляе выключыць залежнасць цягі да спіртных напояў ад ДНК, а таксама ўплыў выхавання.

Удзельнікі запоўнілі анкеты, у якіх трэба было пазначыць сямейнае становішча (у шлюбе, разведзены, удавец, халасты або жыве разам з партнёрам), а таксама ўзровень ўжывання алкаголю. Псіхолагі вывучылі атрыманыя дадзеныя і высветлілі, што жанатыя людзі і сужыцелі п'юць радзей, чым разведзеныя або тыя, што страцілі другую палову. Акрамя таго, аказалася, што чалавек, які не ў афіцыйных адносінах, у сярэднім ўжывае больш спіртнога, чым той, хто мае сям'ю. І ў той жа самы час менш, чым той, у каго няма пары.

Навукоўцы таксама выявілі яшчэ адну цікавую заканамернасць. Людзі ў шлюбе радзей п'юць спіртное і ў меншых колькасцях за раз, аднак, калі адносіны разрываюцца, частата ўжывання алкаголю застаецца на нізкім узроўні, хоць яго аб'ём падчас аднаразовага прыёму зноў павялічваецца.

Псіхолагі мяркуюць, што шлюб сапраўды дапамагае паменшыць цягу да алкагольных напояў. Магчымай прычынай даследчыкі называюць тое, што муж і жонка кантралююць паводзіны адзін аднаго.

Каментары66

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе39

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Бэз на піку цвіцення. Батанічны сад ператварыўся ў адно з самых прыгожых месцаў Мінска2

Махляры рассылаюць фішынгавыя спасылкі ад імя ДАІ пра неаплачаныя штрафы1

Манахіня выратавала ў моры трох каляжанак, але сама выратавацца не здолела1

Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію

«Адпілавала адзін блін ад бервяна і зразумела: гэта маё». 23‑гадовая майстарка лесу з Вілейкі пра валку дрэў і працу ў лясніцтве1

Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў1

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»94

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы8

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе39

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць