Меркаванні3232

Андрусь Горват. Пра бульбу

У мяне бульба расце па прынцыпе «Адзін мех пасеяў - адзін выкапаў, ніводная не прапала». То бок, вельмі пагана.

А толькі пасеяць — мала. Яшчэ трэба палоць, збіраць і травіць жукоў. А потым усё адно зарасце хмызняком - то касіць і капаць. Я прыкінуў, што сёлета ўраджаю не будзе і вырашыў не капаць.

Пазваніла маці.

- Як гэта не капаць?

- Тупа не капаць.

- Пасеяў і - не капаць?

- Не капаць.

- Цююю… Я прыеду і пакапаю.

- Едзь і капай, калі табе няма чаго рабіць.

Прыехала. 100 км. Выкапала два мяхі чарвівай бульбы.

- Во, - кажа.

Калі можна падзяліць беларусаў на катэгорыі, я б гэта рабіў не па моўнай прыкмеце, не па палітычнай і не па тэрытарыяльнай. Я б падзяліў беларусаў на тых, хто любіць стаяць ракам на бульбяным полі, і тых, хто здаўся.

Я знаходжуся на мяжы. Восенню здаюся. Кажу:

- Усё, ніколі! Ніводнай! Нідзе!

Вясной прыходзіць думка: «Ну, вядро ж трэба пасеяць, каб малодзенькая на стале была». Затым - другая думка: «Дзе вядро, там і два». Пасля - трэцяя думка: «А мо сёлета вырасце?». І - самая паскудная - чацвёртая: «Ай, а што сеяць, як не бульбу? Няхай трава расце? От тут шчэ месца е. І тут. І тама. Бульбачка - мая прэлесць. Трэба сваё мець. Няма бульбы - то нічога няма». Усё, капец. Пасля чацвёртай думкі - то ўжо прапашчы чалавек.

Бульба - гэта наркотык.

Скажыце мне, дзе сустракаюцца ананімныя мазахісты. Я запішуся на курсы. Я хачу пра гэта падумаць цяпер, покуль у мазгі не трапіў крухмал.

- Мяне завуць Андрусік Іванавіч. Мне 33. Я ведаю, што бульбу прасцей купіць, але вясной не змагу спыніцца.

Каментары32

Цяпер чытаюць

У ДТЗ пад Салігорскам загінулі 22‑гадовы хлопец і 18‑гадовая дзяўчына

У ДТЗ пад Салігорскам загінулі 22‑гадовы хлопец і 18‑гадовая дзяўчына

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ДТЗ пад Салігорскам загінулі 22‑гадовы хлопец і 18‑гадовая дзяўчына

У ДТЗ пад Салігорскам загінулі 22‑гадовы хлопец і 18‑гадовая дзяўчына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць