Свет11

На падыходзе беспілотныя грузавыя караблі: «Ролс-Ройс» стаў ініцыятарам Advanced Autonomous Waterborne Applications

Канструктары суднаў, іх уладальнікі і рэгулюючыя арганізацыі рыхтуюцца да таго, што марскія грузавыя караблі ў хуткім часе будуць працаваць з мінімальнай колькасцю экіпажа альбо нават стануць беспілотнымі.

Як паведамляе Wall Street Journal, рынак марскіх грузаперавозак неўзабаве кардынальна зменіцца ў сувязі з імклівым развіццём сродкаў сувязі і аўтаматызацыі. Марскія аператары вераць, што аўтаматызацыя дазволіць не толькі зэканоміць на працоўнай сіле, але і скараціць выдаткі на паліва.

Брытанскі машынабудаўнічы гігант «Ролс-Ройс» стаў ініцыятарам стварэння праекта Advanced Autonomous Waterborne Applications (AAWA), які аб’ядноўвае вялікую колькасць кампаній і ўніверсітэтаў з усяго свету. У межах AAWA навукоўцы і супрацоўнікі марскіх лагістычных кампаній спрабуюць перанесці ўжо распрацаваныя тэхналогіі беспілотных аўтамабіляў і самалётаў на марскія судны.

Будучыя беспілотныя транспартныя караблі будуць мець такія ж прылады, як і сённяшнія дроны: інфрачырвоныя дэтэктары, HD-камеры і лазерныя датчыкі для маніторынгу асяроддзя. Сабраныя дадзеныя будуць дасылацца ў вялікія цэнтры апрацоўкі дадзеных, з якіх спецыялісты будуць сачыць за суднамі.

Віцэ-прэзідэнт «Ролс-Ройс» па інавацыях Оскар Левандэр адзначыў, што беспілотныя караблі скароцяць транспартныя выдаткі на 22%. Такім чынам марскі транспарт, які на сённяшні дзень з’яўляецца самым танным (пасля трубаправоднага), стане яшчэ таннейшым.

Спецыялісты займаюцца не толькі тэарэтычнымі даследаваннямі магчымасцяў беспілотных караблёў, але і рэалізуюць некаторыя ідэі ўжо на практыцы. Кампанія Finferries абслугоўвае ў Балтыйскім моры паром Stella, які абсталяваны рознымі цеплавымі і лазернымі датчыкамі. Навукоўцы назіраюць, наколькі такія судны будуць прыдатнымі для выкарыстання.

Чакаецца, што камерцыйныя караблі, якія будуць дыстанцыйна кіравацца, з’явяцца да 2030 года, а цалкам аўтаномныя — да 2035. Прагрэс у гэтай сферы быў бы немагчымы без імклівага развіцця тэхналогій сувязі. Да нядаўняга часу стварэнне падобных беспілотных сістэм абмяжоўвалася малой прапускной здольнасцю і вялікім коштам спадарожнікавых каналаў сувязі. Але новае пакаленне спадарожнікаў сувязі дазволіць значна скараціць выдаткі. Кампанія Inmarsat у гэтым годзе запусціла сэрвіс Fleet Xpress, які дазваляе дыстанцыйна назіраць за рухавіком і іншымі функцыянальнымі часткамі карабля і кіраваць імі.

Ролс-Ройс, які больш не займаецца вытворчасцю люксавых аўтамабіляў, робіць зараз стаўку на такія «разумныя» караблі. У сувязі са значным падзеннем цэн на нафту зменшыўся попыт на марскія судны. У «Ролс-Ройс» продажы караблёў за апошнія 2 гады знізіліся на 35%. Кіраўнік марскога аддзела «Ролс-Ройс» Мікаэль Макінен адзначыў, што, нават калі цэны на нафту і вырастуць, рынак нафтавых і газавых суднаў ужо, хутчэй за ўсё, ніколі не адновіцца да ранейшых аб’ёмаў. Таму цалкам зразумела, чаму «Ролс-Ройс» робіць стаўку на новую і перспектыўную галіну караблебудавання.

Але ажыццявіць аўтаматызацыю суднаходства не так проста. І праблема тут не толькі ў тэхнічных абмежаваннях. Галоўны бар’ер — юрыдычны. На сённяшні дзень не зусім зразумела, як рэгулюючыя арганізацыі будуць вырашаць пытанні пірацтва і бяспекі беспілотных караблёў.

Міжнародная марская арганізацыя пры ААН, як і «Міжнародная канвенцыя па ахове чалавечага жыцця на моры», забараняе абслугоўванне суднаў без экіпажа. Гэтыя жорсткія правілы з’явіліся больш за 100 гадоў таму пасля крушэння «Тытаніка» і толькі крыху рэдагаваліся ў 1974 годзе. Відавочна, што марское заканадаўства з’яўляецца састарэлым і не адпавядае ўзроўню развіцця тэхналогій. Эксперты спадзяюцца, што правілы мараходства стануць больш гнуткімі.

Трэба адзначыць, што распрацоўкай беспілотных суднаў займаюцца і вайскоўцы. Сёлета вясной стала вядома, што Пентагон пачаў тэставыя выпрабаванні беспілотнага карабля «Марскі паляўнічы». Надводны 40-метровы эсмінец прызначаны для плавання на адлегласць да некалькіх тысяч марскіх міль.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць