Улада44

Нарвегія фарміруе адзіны ў свеце жаночы атрад спецпрызначэння ФОТА

У 2014 годзе Нарвегія пачала ствараць першы ў свеце выключна жаночы атрад спецыяльнага прызначэння — пасля досведу, атрыманага падчас баёў у Афганістане.

Тут і ніжэй фота: taskandpurpose.com

Нарвежскае спецпадраздзяленне (Forsvarets Spesialkommando, FSK) грала важную ролю ў антытэрарыстычных аперацыях у Афганістане, часта супрацоўнічаючы з амерыканскімі армейскімі камандас з атрада «Дэльта» і камандас ВМС.

Аднак заходнія жаўнеры патрапілі ў культуру, дзе жанчынам можна размаўляць амаль выключна з мужчынамі-сваякамі.

«Паклікаць на службу жанчын было аператыўнай неабходнасцю», — сказаў афіцэр нарвежскіх падраздзяленняў спецпрызначэння Відар Крогсэтэр у інтэрв'ю foreignaffairs.com.

Новае падраздзяленне назвалі Jegertroppen — «Паляўнічы атрад».

Каб патрапіць у шэрагі Jegertroppen, трэба прайсці шэраг вельмі цяжкіх выпрабаванняў, курс контртэрарызму, падрыхтоўкі для гарадскіх баёў, парашутнай падрыхтоўкі, курс выжывання ў розных кліматычных зонах, у тым ліку ў Арктыцы.

Толькі 13 з 317 кандыдатак прайшлі курс падрыхтоўкі ў 2014 годзе і прыкладна столькі ж — у 2015. Такім чынам, атрад налічвае за два гады менш за 30 чалавек, і яго стварэнне працягваецца.

Цяпер у нарвежскіх Узброеных сілах каля 10% служачых — жанчыны.

У 2015 годзе краіна першай у НАТА прыняла закон пра прызыў для ўсяго насельніцтва - як мужчын, гэтак і жанчын.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць