Здарэнні2929

«Ён быў вінен 69 рублёў» — на бабруйскім заводзе, дзе павесіўся слесар, распавялі падрабязнасці гісторыі

У Бабруйску 38-гадовы слесар завода трактарных дэталяў і агрэгатаў здзейсніў суіцыд у падвале прадпрыемства, атрымаўшы разліковы лісток з мінусавым заробкам. Але ж як так магло здарыцца?

Выпадак пракаментаваў Аляксандр Шункевіч, начальнік аддзела інфармацыйнай і кадравай працы завода.

«У памерлага была дачка, на якую ён сплачваў аліменты. Дачка вучыцца ў ПТВ, раней яна была адабраная дзяржавай у сям’і. Яго родная дачка — адна, а ўсяго іх шэсць. У другой жонкі было яшчэ чацвёра дзяцей, якіх таксама забралі з сям’і.

Усе пішуць: «Ён быў добры, а завод дрэнны! Давялі чалавека!» А ніхто не даводзіў. П’яніцу давесці немагчыма. А загінулы цвярэзнікам не быў. Чалавек, які захацеў павесіцца — ён павесіцца. А то паўсюль пішуць, што яго давялі!

Што гэта за сенсацыя? Ну павесіўся чалавек, дык колькі па ўсёй краіне за год вешаецца? Калі б ён дома павесіўся, то хто-небудзь на гэта звярнуў бы ўвагу?

Пазваніце ў Следчы камітэт, ці хто там рабіў ускрыццё — ці ў нармальным ён быў стане? Ці пад наркотыкамі, ці пад гарэлкай? Пазваніце, спытайце. А завод тут пры чым? Гэта месца, дзе ён скончыў жыццё самагубствам, але ж тое ж самае магло адбыцца па дарозе на працу, ці яшчэ дзе», — расказаў «Нашай Ніве» Шункевіч.

Ён адмовіўся агучваць, колькі зарабляў загінулы.

«Але ён дастаткова зарабляў, каб пасля выплат у яго заставаліся грошы на нармальнае жыццё. Зарабляў дастаткова нават не па бабруйскіх мерках, а па агульнабеларускіх, — сказаў Шункевіч.

— Ён быў вінен заводу, таму што набраў прадуктаў авансам у залік будучай зарплаты. І ў дадатак еў у сталоўцы у залік зарплаты. У нас ёсць тут крама, дзе можна такім чынам набраць прадуктаў пры патрэбе. 300 рублёў з яго заробку сышло на выплату аліментаў. Астатняе ён сам патраціў загадзя.

Заводу ён застаўся вінен 69 рублёў. На столькі ён набраў больш, чым зарабіў».

Што тычыцца пагрозы звальнення, пра якое загінулы нібыта распавёў жонцы, то, па словах Шункевіча, звальняць мужчыну ніхто не збіраўся.

Самагубства, вядома ж, нанесла ўдар па іміджы завода. Але ўсё ж, ці шкада самому Шункевічу загінулага?

«На гэтае пытанне я не буду адказваць», — сказаў той.

Каментары29

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў2

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін16

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць