Грамадства11

Універмагі Мінска правядуць у кастрычніку дні зніжак

Гандлёвыя арганізацыі Мінска ў кастрычніку правядуць для пакупнікоў акцыі «Дні зніжак» на нехарчовыя тавары, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Так, ААТ «ЦУМ Мінск» 8 і 22 кастрычніка прапануе пакупнікам набыць тавары са зніжкай 17%. Зніжка ў 20% у ТКУП «Універмаг Беларусь» будзе дзейнічаць 4, 11, 12, 18, 25, 29 кастрычніка. Танней на 20% можна будзе набыць нехарчовыя тавары 13 і 27 кастрычніка ў ААТ «ГУМ». Таксама 20-працэнтная зніжка будзе дзейнічаць 5, 12, 19 і 26 кастрычніка ў гандлёвым доме «На Нямізе». Танней на 15% будуць тавары ў УП «Кірмаш» 5, 12, 19 і 26 кастрычніка. Крамы гандлёвага цэнтра «Сталіца» 8 і 22 кастрычніка прапануюць зніжкі ад 5% да 50%.

Акрамя таго, УП «Бліскавіца» 2 кастрычніка будзе гандляваць са зніжкай 15%; крамы ТАА «Дамалюкс» 8 і 22 кастрычніка — 15%; ТАА «Старт-Х» 5, 12, 19 і 26 кастрычніка — 15%, а ТТАА «Севяранка» 12, 20 і 26 кастрычніка аб'яўляе зніжкі 15% на асобныя групы прамтавараў. ЗАТ «1000 дробязяў» 6, 13, 20 і 27 кастрычніка прапануе зніжку 15% на ўсе тавары, акрамя газавых лічыльнікаў і пліт; ЗАТ «Гаспадар і Гаспадыня» 12 кастрычніка — 20%. ТДА «Вераніка» абвясціла 3-7 кастрычніка зніжку 20% на пледы і пакрывалы, 10-14 кастрычніка — 20% на спадніцы, 17-21 кастрычніка — 20% на шторы, 24-28 кастрычніка — 20% на адзенне для цяжарных.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў4

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць