Здарэнні22

Двухразовага алімпійскага чэмпіёна з Аўстрыі абвінавачваюць у педафіліі

Абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў сэксуальнага характару ў дачыненні да некалькіх непаўналетніх дзяўчынак прад'яўлена двухразоваму алімпійскаму чэмпіёну па дзюдо, галоўнаму трэнеру зборнай Азербайджана аўстрыйцу Петэру Зайзенбахеру. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press (AP) са спасылкай на пракуратуру Вены.

Двухразовы алімпійскі чэмпіён па дзюдо Петэр Зайзенбахер у паядынку супраць сумаіста ў 1995 годзе. Фота: Reuters

Абвінавачванне было прад'яўлена 56-гадоваму аўстрыйцу па выніках трохгадовага расследавання, пачатага на падставе заявы адной з яго ахвяр. Яго вінавацяць у згвалтаванні дзвюх дзяўчынак у канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў, калі Зайзенбахер працаваў у адным з венскіх спартыўных клубаў. Па дадзеных пракуратуры, адна з ахвяраў падвяргалася жорсткаму абыходжанню на працягу трох гадоў. Таксама ён падазраецца ў спробе згвалтавання яшчэ адной дзяўчынкі.

Адвакат алімпійскага чэмпіёна Бернхард Лехофер заявіў, што яго кліент у курсе прад'яўленых яму абвінавачванняў, але не будзе іх каментаваць, «каб не пачынаць медыяцырк».

На працягу спартыўнай кар'еры аўстрыец заваяваў залатыя медалі ў вагавой катэгорыі да 86 кг на Алімпіядзе-1984 у Лос-Анджэлесе і на Гульнях-1988 у Сеуле, стаўшы першым дзюдаістам ў гісторыі, якія здолелі перамагчы на дзвюх Алімпіядах запар.

З 2010-га па 2012 год Зайзенбахер трэніраваў зборную Грузіі. Пад яго кіраўніцтвам грузінскі спартовец Лаша Шаўдатуашвілі заваяваў золата Гульняў-2012 у Лондане.

Затым ён узначальваў зборную Азербайджана з 2012 па 2014 год. У 2015 годзе ён зноў стаў галоўным трэнерам нацыянальнай каманды гэтай краіны.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць