Свет11

Большасьць расейцаў за цэнзуру ў СМІ

Палова зь іх ня ведае, што цэнзура ў Расеі забароненая законам.

Палова зь іх ня ведае, што цэнзура ў Расеі забароненая законам.

Усерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі зладзіў чарговае апытаньне, каб высьветліць, ці патрэбная, на думку расейцаў, дзяржаўная цэнзура для айчынных СМІ, ці сутыкаецца расейская прэса з цэнзурай сёньня і ці ведаюць грамадзяне РФ, што цэнзура ў іхняй краіне забароненая законам.

Тое, што дзяржаўная цэнзура расейскім СМІ патрэбная, лічыць 58% апытаных, палова зь якіх у гэтым абсалютна ўпэўненыя. Супраць выказваецца кожны чацьвёрты — 24%, катэгарычна — толькі 8%, а кожны пяты ня вызначыўся з адказам.

У сваёй упэўненасьці ў неабходнасьці цэнзуры расейцы адзінадушныя не зважаючы на ўзрост: «так» цэнзуры кажуць кожны другі маладзён і дзьве трэція апытаных, каму сёньня 60 год і болей. Супраць цэнзуры выступае кожны трэці малады чалавек (32%) і толькі 13% пэнсіянэраў.

Каля 40% расейцаў бачаць цэнзуру, як выратаваньне ад празьмернага гвалту і разбэшчанасьці ў СМІ, 22% прытрымліваюцца думкі, што дзяржрэгуляваньне дазволіць прыбраць з прэсы паклёп і дэзынфармацыю, 11% мяркуюць, што цэнзура дапаможа пазьбегнуць глупства і дазволіць з дапамогай СМІ падвысіць культуру і адукацыю грамадзянаў. А 3% апытаных спадзяюцца на зьнікненьне з прэсы рэклямы.

Праціўнікі цэнзуры кажуць, што яна пярэчыць правам чалавека і прынцыпам дэмакратыі, не дазваляе інфармацыі быць праўдзівай і своечасовай, супярэчыць канстытуцыі і вяртае грамадзтва ў савецкія часы.

Кожны трэці мяркуе, што сёньня цэнзуры ў расейскіх СМІ няма, а сярод жыхароў Масквы і Санкт-Пецярбурга такіх нават больш. 8% рэспандэнтаў кажуць, што прэса зазнае ўціск. Рэшта ўказвала на частковую і негалосную цэнзуру.

Толькі 35% апытаных ведаюць, што цэнзура забароненая Канстытуцыяй РФ (п.5, арт.29). Пры гэтым 51% пра гэта ня ведае. Сярод тых, хто ў курсе, перавагаюць багацейшыя грамадзяне Расеі – 47%. Зь іх 51% выступае за забарону цэнзуры. З 26% малазабясьпечаных расейцаў прыхільнікамі свабоды прэсы зьяўляюцца 32%.

Апытаньне было зладжанае 31 траўня —1 чэрвеня 2008 г. Былі апытаныя 1600 чалавек у 153 населеных пунктах у 46 абласьцях, краях і рэспубліках Расеі.

Каментары1

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення18

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі дапусціў, што Трамп можа прыехаць ва Украіну для падтрымкі плана мірнага пагаднення

Фудкорт, майстар-класы, паравоз. У «Новай Баравой» стартаваў зімовы кірмаш ФОТА3

У СПА Беларусі паставілі расійскі «ўсевышынны выяўляльнік»4

У Беларусі знік з продажу крытычна важны лекавы сродак для людзей з біпалярным разладам8

«Гэта і ёсць твая радзіма». 13 правіл жыцця ў эміграцыі ад Юліі Чарняўскай29

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»6

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе. З'явіўся графік

Ізраіль першым прызнаў Самаліленд незалежнай дзяржавай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення18

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць