Грамадства11

Абвінавачаныя па справе «жывы шчыт»: «Не вінаватыя мы»

Сёньня першы дзень працэсу.

Cёньня ў судзе Менскага раёну і гораду Заслаўе (Лагойскі тракт, 5) пачаўся працэс па справе, якая атрымала назву «жывы шчыт».

Абвінавачаныя па справе аб «жывым шчыце» супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Генадзь Дарагакупец і Аляксей Ліхтаровіч не прызналі сябе вінаватымі. Міліцыянеры абвінавачваюцца ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (ч. 1 арт. 424 Крымінальнага кодэкса).

Дзяржаўны абвінаваўца заявіў, што лічыць віну абвінавачаных поўнасцю даказанай. Ён зазначыў, што супрацоўнікі ДАІ перавысілі свае паўнамоцтвы пры стварэнні «жывога шчыта», стварылі пагрозу жыццю, здароўю і захаванасці асабістай маёмасці грамадзян, а таксама дыскрэдытавалі сваім учынкам Міністэрства ўнутраных спраў. На думку абвінавачання, віна міліцыянераў даказана паказаннямі саміх супрацоўнікаў ДАІ, пацярпелых, сведак, а таксама матэрыяламі крымінальнай справы — аглядам месца здарэння, схемай ДТЗ, фотаздымкамі, стэнаграмамі перамоў супрацоўнікаў ДАІ і іншымі матэрыяламі.

БелаПАН

***

У будынак суда пусьцілі толькі пішучых журналістаў, журналістам з фотаапаратамі і камэрамі ўваход забаронены. Нават не дапусьцілі здымачныя групы беларускіх тэлеканалаў, а таксама каналаў Мір і Першага расейскага каналу.

Апроч таго, гледачы і журналісты, увайшоўшы ў залю суда, былі зьдзіўлены, што заля ўжо запоўненая часткова нейкімі людзьмі: гэты пры тым, што да азначанага часу нікога ў суд не запускалі.

***

Абвінавачаньні ў службовых злоўжываньнях выстаўленыя двум супрацоўнікам ДАІ ім пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.

Справу пра «жывы шчыт» разглядае судзьдзя Ірына Майко.

Перад пачаткам паседжаньня на ганку суда сабралася каля 40 чалавек, многа журналістаў.

Абвінавачаньне прад'яўлена двум супрацоўнікам ДАІ Кастрычніцкага раёну Менску. У дачыненьні да яшчэ двух міліяцыянтаў крымінальная справа была спынена з прычыны адсутнасьці ў іх дзеяньнях складу злачынства.

Кожны з шасьці пацярпелых падаў грамадзянскі пазоў у дачыненьні да супрацоўнікаў ДАІ на суму 50 млн рублёў у якасьці кампэнсацыі маральнага ўрону. Апроч таго, пацярпелыя выставілі пазоў у памеры 25 млн рублёў у якасьці кампэнсацыі матэрыяльнага ўрону.

***

Нагадаем, што 2 сакавіка ўвечары супрацоўнікі ДАІ, каб затрымаць п’янога Рамана Менцюка, які ляцеў на сваім «Фальксвагене‑Гольф» з хуткасьцю 160 км /г, выставілі на 8-м кілямэтры трасы Менск — Мікашэвічы (ля вёскі Сеньніца) шчыт з аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся пасажыры зь дзецьмі. У выніку сутыкненьня машыны Менцюка з імправізаваным жывым шчытом траўмы атрымалі некалькі чалавек, машыны былі пашкоджаныя.

Справа атрымала розгалас толькі праз два тыдні. Але напачатку супрацоўнікі ДАІ адмаўлялі неправамернасьць сваіх дзеяньняў.

Намесьнік упраўленьня Дзяржаўтаінспэкцыі МУС палкоўнік Ігар Ваніцкі нават заявіў на адмысловым брыфінгу, што сутыкненьне аўтамабіля «Фальксваген Гольф», за рулём якога ехаў Мянцюк, з машынамі людзей, што ехалі ў Менск, а таксама аўтамабілямі супрацоўнікаў ДАІ, адбылося ў выніку таго, што "кіроўцы грамадзянскіх аўто, спыніўшы свае транспартныя сродкі, няправільна зразумелі жэст супрацоўніка ДАІ, які патрабаваў працягваць рух у кірунку Менску".

Раман Мянцюк, у дачыненьні да якога была заведзена крымінальная справа, пакінуў Беларусь і абвешчаны ў вышук.

Каментары1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць