Мова3030

«Ужо некалькі гадоў мне нецікава нічога, акрамя беларускага»

Ганна Севярынец распавяла ў фэйсбуку, што прыйшла да беларускасці ад шоку.

Ганна Севярынец.

«Зноў, другі раз у жыцці, прачытала пра тое, што беларуская мова ўваходзіць у спіс моў, якія знікаюць з лінгвістычнай мапы свету.

Калі некалькі гадоў таму я прачытала пра гэта ў першы раз, то ў хвіліну пераключылася цалкам на беларускую культуру. Ад раптоўнага жаху — не магу патлумачыць больш дакладна. Пераключылася не прынцыпова, а эмацыянальна.

Ужо некалькі гадоў мне нецікава нічога, акрамя беларускай літаратуры, беларускага тэатру, беларускай песні, беларускіх людзей.

Канечне, я пачытваю зрэдку сучасную еўрапейскую літаратуру, перачытваю рускую, якая мне патрэбна для працы, але гэта — не так. Беларуская літаратура і мова захапілі, накрылі мяне з галавой. Адсюль вырас праект «Чытаем сваё», адсюль вырасла захапленне Дубоўкам, якое вось-вось матэрыялізуецца ў нешта грунтоўнае, адсюль выраслі мае паездкі, урокі, мерапрыемствы са смалявіцкімі гімназістамі, хатнія гутаркі з дзецьмі.

Тады мне раптам стала так страшна, што мова сапраўды знікне… Да той хвіліны я, стоадсоткава рускамоўная, па-беларуску ні слова не магла звязаць. Я пакрысе авалодала мовай і сёння магу і пісаць, і размаўляць, і тлумачыць.

Мне вельмі дзіўна ўспамінаць, што яшчэ пяць год таму я не ведала ні Дубоўку, ні Бабарэку, ні Чарота, ні Дудара, нічога з таго, што сёння — маё натхненне, мой свет. Як я жыла? Як мы будзем жыць, калі ўсё гэта знікне? Ці будзем мы тады жыць?» — напісала Ганна.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей48

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Новае пакаленне гендырэктараў: моладзь і далёка не «крэпкія хазяйсцвеннікі» масава ўзначальваюць трыльённыя бізнэсы3

«Медыя-Палессе»: Хутчэй за ўсё, затрыманы старшыня Столінскага райвыканкама5

Кіраўнік Rheinmetall: На гэты момант мы вырабляем ужо больш боепрыпасаў, чым ідзе ва Украіну1

Беларускія дзяржаўныя СМІ пачалі заклікаць чытаць іх у расійскім месенджары Max13

УСУ паказалі, як цягам аднаго дня ў Крыме паразілі патрульны катар БК-16, ЗРК «Панцыр» і РЛС «Неба-У» ВІДЭА2

На волю выйшла Таццяна Канеўская — былая давераная асоба Ціханоўскай

Украіна праводзіць перамовы з Беларуссю адносна абмену Іны Кардаш6

Не толькі Гродна. Стала вядома, у якіх яшчэ гарадах Беларусі з'явіцца таксі Bro Car

Спыніліся апошнія пастаўкі расійскай нафты ў Еўрасаюз. Расія сама разбамбіла нафтаправод8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей48

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць