Грамадства1111

Эдуард Пальчыс быў атрымаў асабістую ўзнагароду ад Аляксандра Лукашэнкі

17 кастрычніка працягнецца судовае пасяджэньне па справе заснавальніка і рэдактара блогу 1863x Эдуарда Пальчыса, вядомага пад псэўданімам Джон Сільвэр (Jhon Silver). Бацькі Эдуарда паказалі Свабодзе дыплёмы свайго сына.

Чалавек, якога абвінавачваюць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці і распаўсюдзе парнаграфіі, мае падзякі ад Міністэрства адукацыі і прэмію спэцыяльнага фонду прэзыдэнта Беларусі.

Дыплём другой ступені ад Міністэрства адукацыі і грашовую прэмію са спэцфонду прэзыдэнта Эдуард Пальчыс атрымаў на рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі.

У 2008 годзе 11-клясьнік Пальчыс заняў другое месца на рэспубліканскім спаборніцтве. У той жа год ён паступіў на гістфак БДУ.

Гісторыяй Пальчыс цікавіўся яшчэ падлеткам. Бацькі мелі вялікую бібліятэку, зь якой ён упадабаў гістарычныя і прыгодніцкія раманы.

«Ён прачытаў «Дон Кіхота» Сэрвантэса яшчэ ў 12 год», — кажа Аляксандар Пальчыс, бацька Эдуарда.

Маці Антаніна Пальчыс, узгадвае, як Эдуард штораз прасіўся схадзіць у гістарычны музэй, калі яны прыяжджалі да сваякоў у Гародню.

«Амаль кожная паездка праходзіла праз музэй, — кажа Антаніна Аляксандраўна. — Вельмі любіў экспанаты глядзець. Я магла ўжо чакаць яго на вуліцы, а ён некалькі разоў абыходзіў увесь музэй».

Так ён захапіўся гісторыяй Беларусі. У 2006 годзе Эдуард Пальчыс трапляе на старонкі газэты «Наша Слова». Ён двойчы ўдзельнічаў у расчыстцы сядзібы Ігната Дамейкі ў вёсцы Запольле Лідзкага раёна, пра што пісала газэта ТБМ.

Пра мясцовую гісторыю яму шмат распавядаў бацька.

«Мы прыяжджалі на маю малую бацькаўшчыну, — узгадвае бацька. — Там палілі вогнішча, смажылі сала. Я яму распавядаў пра гісторыю Ліды, пра лідзкі замак».

Маці кажа, што, у прынцыпе, Эдуард цікавіўся ўсім. Дома было шмат энцыкляпэдый і пазнавальных кніг. Адсюль ягоная эрудзіраванасьць. У старэйшых клясах ён выступаў за гарадзкую каманду «Што? Дзе? Калі?»

«Яму ўсё было цікава і ён чытаў шмат», — кажа Антаніна Аляксандраўна.

Асаблівым інтарэсам Пальчыса была інфарматыка. У 2002 годзе дома зьявіўся першы кампутар. І калі ў школе пачалася інфарматыка, Эдуард ужо добра валодаў тэхнікай. Даходзіла да таго, што настаўніца магла пакінуць яго весьці ўрок.

«Калі настаўніцы трэба было сысьці, яна магла загадаць: «Пальчыс, давай тлумач кожнаму», — кажа маці.

Са сваімі ведамі Эдуард мог бы паступіць і ў тэхнічны ўнівэрсытэт. На гэтым настойвалі бацькі. Але ён хацеў вучыцца на гістфаку.

«Яго таксама цягнула на журналістыку, але вырашыў паступаць на гістфак, — кажа бацька. — Праўда, вельмі хутка ён у ім расчараваўся. Паўплывала тое, што ён вучыўся ў моцнай школе. Ён думаў, што ва ўнівэрсытэце будзе яшчэ вышэйшы ўзровень».

Пасьля другога курсу Пальчыс хацеў кінуць унівэрсытэт. Бацькі адгаварылі. Але ўсё адно на пятым курсе ён не здаваў іспыты і дыплём не атрымаў.

«Ён заўжды казаў, што Біл Гейтс стаў Білам Гейтсам без дыплёму, — кажа бацька. — Яны нарадзіліся ў адзін дзень — 28 кастрычніка. Калі ў 2013 годзе за два месяцы да выпуску, ён сказаў, што ня хоча атрымліваць дыплём, я яму адказаў: «Ну, сынок, дай Бог, каб ты стаў Эдуардам Пальчысам без дыплёму».

Акурат пра ўнівэрсытэцкія дыплёмы Эдуард нядаўна напісаў у лісьце сваім бацькам. Ён піша, што не выступае супраць дыплёмаў вышэйшай адукацыі: «Я супраць бескарысных дыплёмаў, якія нідзе ў сьвеце не каціруюцца і нікому не патрэбныя». Маўляў, са сваёй адукацыяй у іншай краіне ён бы мог працаваць ці дасьледчыкам ці выкладчыкам гісторыі.

Усе лісты да бацькоў ён піша па-беларуску. Бацька дома зь дзецьмі размаўляў па-беларуску. Але Эдуард звычайна адказваў па-расейску. Яшчэ са школы беларуская мова яму давалася зь цяжкасьцю.

«Калі яму было гадоў 15, я нават стаў яго папракаць, — кажа Аляксандар Пальчыс. — Пытаюся: «Ты беларус? Дык размаўляй па-беларуску». Толькі цяпер, пасталеўшы, ён пачынае разумець тое, што ўпусьціў».

Працэс над Эдуардам Пальчысам пачаўся 14 кастрычніка. Пальчысу, якога абвінавачваюць у экстрэмізьме і распаўсюджваньні парнаграфіі, пагражае да пяці гадоў абмежаваньня волі. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць