Вайна

Зяленскі: ЗША аднавілі абмен разведданымі з Украінай

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што амерыканскія разведданыя зноў паступаюць у Кіеў. Паводле яго, перад гэтым абмен быў заблакаваны «на пэўны час».

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Stefan Jeremiah

Пра гэта Зяленскі сказаў у інтэрв’ю праграме Meet the Press тэлеканала NBC у нядзелю, 18 кастрычніка, паведамляе Bloomberg. Ён таксама выказаў надзею, што на гэтым тыдні могуць адбыцца перамовы з ЗША.

Раней Зяленскі паведамляў, што партнёры не папярэдзілі Украіну пра расійскія ўдары як мінімум 12 кастрычніка і 13 кастрычніка. Дональд Трамп тады адмаўляў спыненне абмену разведданымі.

Паводле крыніц Financial Times і Bloomberg, амерыканскія чыноўнікі, а таксама спецыяльны пасланнік Стыў Уіткаф і зяць Трампа Джарэд Кушнер пагражалі ўкраінскім уладам спыненнем абменам выведвальнымі звесткамі і блакаваннем механізму паставак узбраенняў, калі Узброеныя сілы Украіны не спыняць атакі на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Украіна ўдары па расійскіх НПЗ аднавіла пасля таго, як Расія не далучылася да энергетычнага перамір’я.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць