Усяго патроху22

Бразілец прадаў усю маёмасць і праехаў 2000 кіламетраў дзеля жанчыны. Але яго чакала жорсткае расчараванне

Бландзінка Жэсіка Алівейра з фермы так зачаравала мужчыну, што той не адчуў падвоху.

49‑гадовы будаўнік Эдымар Марцінс з Бразіліі так закахаўся ў жанчыну, якая была згенераваная штучным інтэлектам, што прадаў усё, што меў, каб пераехаць да яе.

Эдымар расказаў бразільскаму тэлебачанню TV Mirante, што з 2020 года сачыў у сацсетках за профілем бландзінкі Жэсікі Алівейра і лічыў яе сапраўднай. Ён прадаў усю маёмасць, каб аплаціць дарогу да яе,— паміж горадам Імператрыс, дзе жыў мужчына, і Белу-Арызонці больш за 2000 км.

У профілі Жэсікі было больш за 300 тысяч падпісчыкаў. Яна называла сябе разведзенай, шукала мужчыну для жыцця на ферме і абяцала яму фінансавую дапамогу. Профіль таксама рэкламаваў інтэрнэт-краму.

Эдымар не адчуў разводу, бо грошай у яго ніколі не прасілі, наадварот, профіль нават прапаноўваў аплаціць паездку.

Праўда раскрылася, калі ў Белу-Арызонці мужчына так і не змог знайсці каханую і пайшоў на мясцовае радыё. Там яму сказалі, што гэта фэйк, а відэа зробленыя ШІ.

Эдымару дапамагалі мясцовыя жыхары, а мэрыя Белу-Арызонці дала ежу, начлег і білет у Аўгусцінопаліс, дзе ён нарадзіўся. Цяпер ён жыве ў сваякоў у Імператрысе. Але кажа, што не шкадуе і хоча зноў паехаць шукаць каханне.

Каментары2

  • эх, дядя
    18.10.2026
    давно ли ты на себя в зеркало смотрел?
  • Барадзед
    18.10.2026
    эх, дядя, не мешайте человеку искать волосатое, сисястое счастье. Пусть едет. И не кормить его десять дней.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць