Здарэнні

Беларускі зняволены мала таго, што стрэс грошы з Расіі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА, дык яшчэ і выбіў кампенсацыю за доўгае чаканне тых грошай

Дзмітрый Траццякоў пераязджаў між калоніямі і змяніў прозвішча на Лукінскага, таму яго і не маглі знайсці. Але гэта ж не яго праблема.

Архангельскі абласны суд (Расія) 6 кастрычніка 2026 года прысудзіў беларускаму зняволенаму Дзмітрыю Лукінскаму кампенсацыю за парушэнне права на выкананне судовага акта ў разумны тэрмін — $180. Грошы будуць спагнаныя з бюджэту Расіі. Сам Лукінскі прасіў $3600.

Гісторыя пачалася ў Архангельску яшчэ вясной 2024 года. Дзмітрый Траццякоў судзіўся з мясцовым СІЗА за неналежныя ўмовы яго ўтрымання. Яму прысудзілі $32 кампенсацыі.

Грошы Траццякову паспрабавалі пералічыць у калонію, дзе ён тады сядзеў. А ён тым часам вызваліўся, таму плацежнае даручэнне вярнулася без аплаты.

Да таго ж адразу пасля выхаду на свабоду ён змяніў прозвішча на Лукінскі. Міністэрства фінансаў Расіі восенню 2024 года напісала былому вязню, каб ён даў рэквізіты свайго банкаўскага рахунку, але адказу не атрымала.

Тым часам Лукінскі апынуўся ў Беларусі — і трапіў за краты. У сакавіку 2025 года ў судзе Полацкага раёна яму вынеслі прысуд, адправілі адбываць пакаранне ў магілёўскую калонію.

Калонія дала расійскім уладам свае рэквізіты. Але пакуль расіяне збіраліся пералічваць грошы, Лукінскі зноў прапаў!

Аказалася, што яго адправілі сядзець у Архангельскую вобласць — магчыма, ён расіянін (грамадзянства ў рашэнні суда не пазначана), які папрасіў адправіць яго на радзіму.

Толькі 4 верасня 2026 года Лукінскага знайшлі ў архангельскай калоніі — і залічылі на яго рахунак тыя самыя стартавыя $32.

Зняволены вырашыў яшчэ паперапісвацца з судом — і папрасіў кампенсацыю за маруднае выкананне рашэння. Грошы ішлі да яго 2 гады 3 месяцы і 20 дзён! Суд прызнаў, што гэта сапраўды перабор. У выніку Лукінскаму налічаць яшчэ $180.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць