Грамадства1212

Кабанчук: Колькасць беларусаў, якія загінулі за Расію, можа ўжо набліжацца да афганскіх страт

Паводле яго звестак, у расійскае войска завербаваліся больш за 3000 беларусаў. І больш за 500 з іх загінулі.

Вадзім Кабанчук. Фота: прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай

Беларусаў, якія ваююць на баку Расіі супраць Украіны, становіцца ўсё больш. Пра гэта заявіў прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Вадзім Кабанчук у інтэрв'ю беларускай службе Польскага радыё.

«На жаль, мы маем статыстыку, што колькасць беларускіх наймітаў, якія ідуць на так званую СВА, павялічваецца. Былі дадзеныя на лета гэтага года, што ўжо больш за 3000 беларусаў завербаваліся ў расійскае войска», — сказаў Кабанчук.

Паводле яго слоў, да лета загінулі больш за 500 з іх. Кабанчук адзначыў, што інтэнсіўнасць баявых дзеянняў з таго часу вырасла на 40%, таму страты, магчыма, ужо наблізіліся да колькасці беларусаў, загінулых за дзесяць гадоў вайны ў Афганістане, ці нават перавысілі яе. За той час загінулі каля 770 ураджэнцаў Беларусі.

«80% трапляе адразу ў штурмавую пяхоту. І для большасці з іх першы ж баявы выхад з'яўляецца апошнім», — сказаў ён.

Яшчэ некалькі дзясяткаў знаходзяцца ва ўкраінскім палоне.

Паводле Кабанчука, на допытах палонных высветлілася, што пераважная большасць пайшла на вайну дзеля грошай. Шмат у каго ёсць судзімасць, у некаторых не адна. Па ідэалагічных перакананнях, паводле яго ацэнкі, пайшлі каля 10%.

Найчасцей, паводле Кабанчука, вярбуюць беларускіх працоўных мігрантаў у Расіі. Ім абяцаюць заробкі, якіх яны не атрымалі б за год на будоўлі, працу кіроўцам ці ў лагістыцы.

Кабанчук таксама звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі па-рознаму ставяцца да тых, хто ваюе на розных баках. Добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну, завочна асуджаюць на 10—20 гадоў. Сам ён атрымаў завочна 20 гадоў.

«Той, хто ваяваў на баку Расіі, вярнуўся спакойненька і жыве сабе», — сказаў Кабанчук.

Каментары12

  • Сьвіслацкі жабец
    18.10.2026
    500 рубцоў на сэрцы Беларусі.
    У цэнтры Менску яшчэ паставяць помнік па байцах СВО, як паставілі "Востраў сьлёз" па аўганцах. Вось што турбуе народ: Вялікая Айчынная, Аўган, СВО.
    А не гэтыя вашыя польскія паўстаньні ды Аршанскія бітвы.
  • ну шо, зарабілі?
    18.10.2026
    Пане Кабанчук, словы "на жаль" тут не зусім дарэчныя. Мы іх туды не пасылалі (с), ды і не салдаты яны, а гастарбайтэры. Мігранты з рашкі сюды едуць, бо тут VPN непатрэбны, а мясцовых хіба ў гугле забанілі, пра мясныя штурмы, абнуленне кувалдай не чыталі перад наймам? Пятая калона страціла адзін батальён - станоўчы лічбавы вынік.
  • ЯМы97
    18.10.2026
    Сьвіслацкі жабец, а вецераны "СВА" будуць на 9 траўня дзеткам у школах пра любоў да Радзімы распавядаць.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць