«Чакаю, пакуль паўсюль будзе Расія». Таксіст з такой нашыўкай ездзіць па Брэсце
Пасажыра здзівіў кіроўца, які прыехаў па замове праз «Яндэкс Таксі».

У таксі. Фота: сацсеткі
Беларус праехаўся на таксі ў Брэсце і здзівіўся нашыўцы ў салоне аўто. Там было напісана па-руску: «Загранпаспорт не заказываю, жду, пока везде будет Россия».
«У салоне не спрачаўся, спакойна даехаў, зафіксаваў факт», — расказаў пасажыр у сацсетках.
Паездка была праз «Яндэкс Таксі», перавозчык — брэсцкая кампанія «Б‑6 ТАКС».
Людзі ў каментарах раяць у такіх выпадках ставіць адну зорку кіроўцы і звяртацца ў міліцыю — ці няма тут парушэння беларускага заканадаўства.
Каментары