Улада77

Намеснікам генпракурора прызначылі чалавека з незвычайным эпізодам у кар'еры

Указам генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка ад 30 верасня Генадзь Дыско прызначаны на пасаду намесніка генеральнага пракурора. Да гэтага Дыско быў пракурорам Віцебскай вобласці.

Генадзю Дыско 52 гады, ён родам з Ашмян. Скончыў Харкаўскі юрыдычны інстытут. Ад 1997 да 2006 года працаваў пракурорам Шчучынскага раёна. Пасля гэта ён быў прызначаны галоўным пракурорам Віцебскай вобласці.

Праца на Віцебшчыне для Генадзя Дыско не была бясхмарнай. У жніўні 2011 года тагачасны генеральны пракурор Рыгор Васілевіч адправіў Дыско ў адстаўку ў сувязі з «неналежным расследаваннем выбуху ў Віцебску».

Справа ў тым, што ў той год адбыўся выбух у мінскім метро, былі схопленыя віцебскія хлопцы Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. У выніку расследавання сталі вядомыя новыя падрабязнасці, у тым ліку тэракта ў Віцебску ў 2005 годзе, які там таксама арганізаваў Канавалаў. У сувязі з гэтым Васілевіч і адправіў Дыско ў адстаўку.

Пасля гэтага падзеі сталі развівацца дастаткова дзіўна. 20 верасня 2011 Лукашэнка адпраўляе ў адстаўку ўжо самога Рыгора Васілевіча, а на яго месца прызначае Аляксандра Канюка. Адным з першых указаў новага генеральнага пракурора (ад 29 верасня 2011) было ўзнаўленне на пасадзе таго самага Генадзя Дыско, які прабыў у адстаўцы крыху больш за месяц.

Летась хадзілі чуткі, што Генадзь Дыско можа стаць кіраўніком Следчага камітэта, аднак выбар паў на пракурора Брэсцкай вобласці Івана Наскевіча.

Генадзь Дыско прызначаны намеснікам генеральнага пракурора замест Мікалая Кукліса.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»6

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра14

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць