
Штаб выбарчай кампаніі Дональда Трампа прызнаў яго адставанне ў прэзідэнцкай гонцы ад кандыдата ад дэмакратаў Хілары Клінтан за два тыдні да дня галасавання.
«Мы ззаду. У яе [Клінтан] ёсць некаторая перавага», - заявіла кіраўнік выбарчага штаба рэспубліканскага кандыдата Келіэн Конвей у інтэрв'ю тэлеканалу Эн-бі-сі.
«Але мы не здаемся. Мы ведаем, што можам выйграць», - дадала яна.
У мінулую пятніцу Трамп прызнаў, што можа прайграць. Паводле апошніх апытанняў, Хілары Клінтан упэўнена лідзіруе і па краіне ў цэлым, і ў некалькіх штатах, якія могуць вырашыць лёс выбараў.
Кіраўнік выбарчага штаба экс-дзяржсакратара Робі Мук заявіў, што гэта будуць «самыя важныя выбары ў гісторыі Амерыкі». «На выбарчыя ўчасткі прыйдзе больш людзей, чым калі-небудзь раней», - сказаў Мук у інтэрв'ю Fox News.
Апытанні ў традыцыйна рэспубліканскіх штатах - такіх, як Юта і Арызона - паказваюць, што ўпершыню за шмат гадоў гэтыя штаты могуць падтрымаць кандыдата ад Дэмакратычнай партыі.
Каментары