Эканоміка55

Лукашэнка супраць вырашэння праблем прадпрыемстваў за кошт звальнення работнікаў

Дадатковыя меры па абароне правоў працоўных абмяркоўваліся 24 кастрычніка на рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, на сустрэчы было адзначана, што маніторынг прадпрыемстваў з боку ФПБ паказаў наяўнасць праблемы «схаванага скарачэння», калі аптымізацыя колькасці работнікаў праходзіць шляхам непрацягу кантрактаў або прымусу да звальнення. Такім чынам наймальнік спрабуе скараціць выдаткі прадпрыемства.

Лукашэнка выказаўся катэгарычна супраць вырашэння праблемных пытанняў за кошт звальнення работнікаў. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што абарона правоў працоўных — галоўная задача і аснова сацыяльнай дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны, што ФПБ прапануе даць добрасумленным работнікам шэраг дадатковых гарантый пры кантрактнай форме найму.

Падчас сустрэчы Лукашэнка таксама абмеркаваў з Ордам рэалізацыю генеральнага пагаднення паміж беларускім урадам, рэспубліканскімі аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсе дамоўленасці павінны выконвацца ў поўным аб'ёме.

Лукашэнка падрабязна цікавіўся, як праходзіць мадэрнізацыя структуры ФПБ. На яго думку, праца ў гэтым кірунку павінна працягвацца ў адпаведнасці з вопытам вядучых краін. Аптымізуюцца ўсе галіны эканомікі, і прафсаюзы не могуць застыць на месцы і быць у баку ад гэтага працэсу, адзначыў Лукашэнка.

Орда таксама праінфармаваў кіраўніка дзяржавы пра становішча спраў на ТАА «Мотавелазавод», стан вытворчасці і сітуацыю ў працоўным калектыве. Было адзначана, што завод ні пры якіх абставінах закрываць нельга, на ім неабходна наладзіць паўнавартасную вытворчасць.

Нагадаем, падчас паслання да народа і парламента 21 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць «звярнуць увагу на эфектыўную занятасць людзей, і тут не абысціся без аптымізацыі колькасці работнікаў». «На кожнае скарочанае месца павінна быць створанае новае, высокапрадукцыйнае, — падкрэсліў Лукашэнка. — Калі раптам на МАЗе, БелАЗе адбываецца аптымізацыя і вызваляецца энная колькасць работнікаў, гэтых людзей павінны перавесці за руку праз дарогу і працаўладкаваць на новым працоўным месцы, а не выкідаць на вуліцу. Патрабаванне за гэта будзе ў гэтым годзе жорсткае». Ён нагадаў пра заданне ўраду стварыць сёлета 50 тысяч новых працоўных месцаў.

Між тым, паводле апошніх звестак Белстата, у эканоміцы Беларусі ў жніўні 2016 года было занята 4 млн 396 тыс. чалавек, што амаль на 84 тыс. менш, чым год таму.

Эксперты адзначаюць, што ўзровень занятасці насельніцтва ў Беларусі знізіўся да самай нізкай за апошнія 12 гадоў адзнакі. Як звяртаюць увагу даследчыкі ў аналітычным аглядзе «Эканамічныя тэндэнцыі ў Беларусі», падрыхтаваным цэнтрам сацыяльна-эканамічных даследаванняў CASE Belarus, на працягу двух мінулых кварталаў колькасць занятага насельніцтва ў краіне «зніжалася небывалымі тэмпамі». У абсалютных лічбах штоквартальныя страты складалі 40 тысяч занятых. Такім чынам, за першае паўгоддзе занятых у эканоміцы стала менш на 80 тысяч.

Па падліках даследчыкаў, у выніку ўзровень занятасці ў другім квартале ўпаў да беспрэцэдэнтна нізкай адзнакі — 4,402 мільёна чалавек. Раней гістарычны мінімум узроўню занятасці быў зафіксаваны ў чацвёртым квартале 2004 года — 4,420 млн.

«Такім чынам, заваёвы пяцігодкі 2006—2010 гадоў, якая ўвайшла ў гісторыю як пяцігодка высокіх тэмпаў росту ВУП і занятасці, цалкам страчаныя. І гэта без уліку пастаяннага з 2012 года змянення метадалогіі ўліку працоўных рэсурсаў, дзякуючы якім занятасць пастаянна папаўнялася на пару дзесяткаў тысяч — у апошні раз, напрыклад, «даўлічылі» рамеснікаў», — падкрэсліваюць аўтары агляду.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі11

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню падняўся ў неба найбуйнейшы ў свеце электрычны самалёт1

Украіна прапанавала Расіі ўсталяваць перамір'е ў Чорным моры3

«Дрэва напалову бус зламала». Сталі вядомыя новыя падрабязнасці трагічнага здарэння з беларускімі турыстамі ў Грузіі5

На праспекце Пераможцаў у Мінску Belgee заскочыў на бар'ерную агароджу пад пуцеправодам ВІДЭА2

«Усе казалі, што гэта нерэальна». Беларуска змагла зрабіць бацькам візы незвычайным шляхам5

Расія абвясціла ў вышук сына міністра аховы здароўя ЗША. Ён ваяваў за Украіну3

Чыноўнікі лічаць, што здымаць відэа можна толькі калі атрымаеш згоду ўсіх, хто трапіў у кадр7

У Мінску за $6000 прадаюць манету з 1990-х, з якой адбылася неверагодная хімічная рэакцыя4

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці60

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі11

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць