Улада2626

Ярмошына можа пакінуць пасаду старшыні Цэнтрвыбаркама да 20 снежня

У размове са Свабодай яна не выключыла такую магчымасць.

Лідзія Ярмошына. Фота belrynok.by

Лідзія Ярмошына паведаміла:

— Адказваць на вашае пытаньне, ці ёсьць у мяне жаданьне працаваць далей, я ня буду. Бо, шчыра кажучы, ад гэтага, мабыць, мала што залежыць. Тут трэба казаць пра жаданьне іншага чалавека — ці хоча ён і надалей бачыць мяне на чале Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў?

Нашы паўнамоцтвы скончацца 20 сьнежня 2016 году. Да гэтага тэрміну павінна прайсьці ратацыя Цэнтравыбаркаму і зацьвярджэньне яго новага складу. Прычым гэта тычыцца абсалютна ўсіх 12 чалавек, якія ўваходзяць у ЦВК. Нават месца сакратара ЦВК Лазавіка, які нядаўна памёр, вольнае ня толькі фактычна, але і фармальна. Бо Мікалай Іванавіч перад тым, як сысьці ў адстаўку, склаў зь сябе паўнамоцтвы ў ЦВК. Рэальна цяпер працуюць 11 чалавек, а ў новым складзе іх будзе, як і раней, 12. Паверце мне, гэта няшмат.

— Звычайна колькасьць асобаў у падобных структурах няцотная, але, можа, вы сапраўды маеце два галасы, як кажуць некаторыя?

— Гэта толькі часткова дакладная інфармацыя. Старшыня ЦВК мае двайны голас выключна ў адной сытуацыі, калі камісія галасуе пароўну: 6 — «за» і 6 — «супраць». Ва ўсіх астатніх выпадках мой голас нічым не адрозьніваецца ад галасоў іншых чальцоў.

У нас палову складу ЦВК называе прэзыдэнт, другую палову — Савет Рэспублікі. Тут поўны парытэт, адсюль і лічба 12.

— Найбліжэйшыя выбары, якія нас чакаюць, гэта мясцовыя?

— Так. Крайні тэрмін іх правядзеньня — люты 2018 году. Калі мяне не падводзіць памяць, то не пазьней за 26 лютага. А гэта азначае, што сама выбарчая кампанія пачнецца прыканцы наступнага, 2017 году.

— Ці можна чакаць зьменаў у выбарчым заканадаўстве да гэтага часу?

— Вы ведаеце, гэта той выпадак, калі я не магу дакладна вам адказаць. І не таму, што зьмяненьняў ня трэба чакаць. Найхутчэй, яны будуць, бо ў Цэнтральнай камісіі ёсьць свае ўласныя пляны, ёсьць абавязацельствы перад АБСЭ. Але калі вы ўважліва слухалі словы прэзыдэнта, то нядаўна ён гаварыў пра магчымасьць карэкціроўкі Канстытуцыі. І калі гэта сапраўды ёсьць у плянах кіраўніка дзяржавы, то ніхто ня будзе мяняць выбарчае заканадаўства раней за карэкціроўку Асноўнага закону.

— Але ж для правядзеньня мясцовых выбараў, патрэбы мяняць Канстытуцыю, мабыць, няма?

— Для мясцовых, так. Тут абсалютна ўсе зьмены можна зрабіць, не кранаючы Канстытуцыю. А вось пры правядзеньні парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў Асноўны закон сапраўды трэба карэктаваць, Аднак якія канкрэтна зьмены хоча зрабіць у Канстытуцыі кіраўнік дзяржавы, я ня ведаю.

***

«Свабода» нагадвае, што 7 кастрычніка 2016 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што насьпеў час правесьці аналіз Асноўнага закону краіны: «Паспрабуем падысьці да гэтага пытаньня з розных бакоў. Акуратна, каб не зрабіць горш. Зьявіліся новыя праблемы, выклікі Ды і час, напэўна, патрабуе чагосьці новага. І пачынаць трэба з галоўнага, калі мы адважымся на гэта. Нам трэба стварыць групу мудрацоў, юрыстаў, якія прааналізуюць Асноўны закон. І калі трэба будзе, мы на гэта пойдзем».

Пасьля гэтага экспэрты загаварылі пра тое, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі могуць надалей праводзіцца па зьмяшанай сыстэме, а ня толькі па аднамандатных акругах, як цяпер. А тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта могуць павялічыць з 5 да 7 гадоў.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»29

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць