Навука і тэхналогіі11

Financial Times уключыў трох беларусаў у спіс 100 інавацыйных лідараў новай Еўропы

Трое беларусаў трапілі ў штогадовы спіс 100 лепшых і самых яркіх прадстаўнікоў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Лепшымі беларусамі 2016 года складальнікі спісу назвалі Яўгена Няўгеня, Кірыла Чыкеюка і Арцёма Ставенку, паведамляе TUT.BY.

Праект New Europe 100 накіраваны на падтрымку інавацыйнай дзейнасці ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Спіс складаецца трэці год запар фондам Res Publica, Google, Міжнародным Вышаградскім фондам і Financial Times у супрацоўніцтве з іншымі арганізацыямі гэтых краін.

У спіс трапляюць людзі і арганізацыі, дзейнасць якіх вядзе да зменаў у грамадстве, палітыцы ці бізнэсе, і якія выкарыстоўваюць інавацыі і новыя падыходы да вырашэння існуючых праблем.

Яўген Няўгень з Сяргеем Ганчаром. Фота Дзмітрыя Брушко, TUT.BY

Яўген Няўгень, сузаснавальнік Masquerade, уключаны ў спіс за дасягненне глабальнага поспеху. Дадатак MSQRD, які ён стварыў разам з Сяргеем Ганчаром, у сакавіку купіў амерыканскі ІТ-гігант Facebook.

Арцём Ставенка і Кірыл Чыкеюк. Фота ipr.by

Беларусы Арцём Ставенка і Кірыл Чыкеюк патрапілі ў 100 інавацыйных лідараў за тое, што «зноў вынайшлі кола». У 2015 годзе іх праект Kino-mo перамог у конкурсе стартапаў кампаніі брытанскага мільярдэра Рычарда Брэнсана Virgin Media. А сёлета беларускія распрацоўшчыкі падпісалі дамову з амерыканскім мільярдэрам Маркам К'юбанам, у інвестыцыйнае партфоліа якога ўваходзіць больш за 50 кампаній.

Усяго за тры гады выдання спісу ў яго ўключалі імёны сямі беларусаў. Летась гэта былі Андрэй Храпавіцкі, стваральнік рэсурсаў electby.org і Westki.info, і Даніла Патапаў, адзін з распрацоўшчыкаў мабільнага прыкладання Battle Me, які дазваляе запісваць песні, напяваючы іх у тэлефон.

А ў 2014 годзе інавацыйнымі беларусамі па версіі складальнікаў рэйтынгу сталі стваральнік World of Tanks Віктар Кіслы і Ірына Віданава, сузаснавальнік CityDog.by.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй12

У Фінляндыі дырыжор так старанна кіраваў аркестрам, што выбіў з рук музыканткі скрыпку XVIII стагоддзя1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура31

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна1

«Белшына» просіць абараніць яе ад канкурэнцыі з боку кітайцаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць