Грамадства1111

Работнікаў фірмы ў Баранавічах на час змены замыкалі ў цэху

Ліст ад 34 работнікаў фірмы «Кіпер Фіш» атрымалі Генеральная пракуратура, Камітэт дзяржкантролю, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Работнікі прыватнага прадпрыемства па перапрацоўцы морапрадуктаў скардзіліся на невыносныя ўмовы працы, піша «Беларускі час».

Вытворчы цэх ТАА «Кіпер Фіш» знаходзіцца ў Баранавічах. Кіраўніцтва фірмы размяшчаецца ў Мінску.

Па словах работнікаў, пры прыёме на працу на рукі ім не выдавалі працоўную дамову. Людзі вымушаныя працаваць не 8, а 12—15 гадзін у дзень. «Звышурочныя ператвараюць у прэміяльныя, якія тут жа ўтрымліваюцца за нейкія надуманыя нястачы. Працаваць даводзіцца ў ірваным гумовым абутку (такі выдаюць), людзі хварэюць. Працэс перапрацоўкі рыбы не механізаваны, жанчыны цягаюць упакоўкі вагой па 45—50 кг. Больш за тое, рабочых запускаюць у цэх на пачатку змены, затым дзверы замыкаюць на ключ і толькі напрыканцы працоўнага дня адмыкаюць», — гаворыцца ў іх лісце.

Старшыня Баранавіцкага міжраённага камітэта Дзяржкантролю Брэсцкай вобласці Алег Данілаў заявіў, што пры праверцы не ўсе скаргі работнікаў пацвердзіліся. Аднак насамрэч выявілася «прыгоннае права»: работнікаў сапраўды на час працоўнай змены замыкалі ў цэху. Таксама былі выяўленыя праблемы з аховай працы, выкананнем Працоўнага кодэксу, забеспячэннем спецвопраткай і спецабуткам.

Выявіла праверка і парушэнні пры выплаце заробку. Кіраўніцтву фірмы прапанавалі добраахвотна вярнуць работнікам незаконна ўтрыманыя сродкі.

Дзяржкантроль прыцягнуў кіраўнікоў «Кіпер Фіш» да адміністрацыйнай адказнасці. Паведамляецца, што патрабаванні па ліквідацыі выяўленых недахопаў фірма ўжо выканала.

Каментары11

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране52

Светабнаўляецца52

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры12

Наступ Украіны на Поўдні: якія яго мэты і вынікі1

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране52

Светабнаўляецца52

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць