Улада2929

Міністрам абароны ЗША можа стаць генерал з мянушкай «Шалёны сабака»

Генерал у адстаўцы Джэймс Мэціс, які атрымаў у войсках мянушку «Шалёны сабака», разглядаецца Дональдам Трампам як магчымы кандыдат на пасаду кіраўніка Пентагона, паведамляе Reuters.

«Ён вельмі ўражвае. Сапраўды генеральскі генерал!» — напісаў пра сустрэчу з Мэцісам Трамп у сваім твітары.

vox-cdn.com

Мэціс зрабіў кар'еру ў славутым Корпусе марской пяхоты і да вясны 2013 года ўзначальваў войскі ЗША ў самых небяспечных рэгіёнах — на Бліжнім Усходзе, Паўночнай Афрыцы і Цэнтральнай Азіі.

Акрамя мянушкі «Шалёны сабака», ад саслужбоўцаў генерал атрымаў мянушку «Баявы манах», бо на ўсё жыццё застаўся кавалерам. Усё жыццё Мэціс прысвяціў вайне і вучобе - яго прыватная бібліятэка складаецца з больш чым 7000 кніг.

У 2015 годзе Мэціс раскрытыкаваў дзеянні Белага Дома ва Украіне, назваў стан рэчаў «стратэгічнай атрафіяй».

Дзеянні Расіі супраць яе суседзяў, па словах генерала, «куды больш сур'ёзныя і небяспечныя», чым думаюць Вашынгтон і Еўрасаюз.

Ветэраны-марпехі ў інтэрнеце любяць цытаваць «мэцізмы» — шматлікія выказванні «Шалёнага сабакі», які дэманструюць ягоную агрэсіўнасць у баі, стаўленне да важнасці інтэлектуальнага росту, веру ў перавагу хрысціянскай культуры. 

Напрыклад:

  • «Самы галоўны калібр на полі бою — тыя 6 дзюймаў, які ў цябе паміж вушамі».
  • «Малю вас, не звязвайцеся з намі. У адваротным выпадку тыя з вас, хто выжыве, будуць пісаць пра тое, што мы з вамі зробім, усе будучыя 10 000 год».
  • «Вы паедзеце ў Афганістан, там мужыкі на працягу пяці год б'юць жанчын за тое, што яны знялі чадру. У такіх мужыкоў няма мужнасці, таму будзе вельмі весела страляць іх».
  • «Будзьце ветлівымі, будзе прафесіянальнымі, але заўсёды трымайце план забіць усіх, каго вы сустрэнеце». 

Каментары29

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць