Улада3131

Ніводзін беларус не пагадзіўся прыехаць на ток-шоу тэлеканала «Звезда»

На расійскім тэлеканале «Звезда», заснавальнікам якога з’яўляецца Міністэрства абароны Расіі, была паказаная праграма «Працэс», прысвечаная Беларусі. Перадача называлася «Масква—Мінск. Разам без крыўдаў».

Фармат «Працэсу» — дыялог экспертаў і вядучай Наданы Фрыдрыхсан. Госці стаяць вакол стала па тройках, але ніякага выразнага падзелу па іх пазіцыях няма.

Спачатку абмяркоўвалі эканамічныя рознагалоссі Беларусі і Расіі, пасля — падлашчванне Лукашэнкі да Еўропы — і, нарэшце, фінансаванне заходнімі спецслужбамі апазіцыі і грамадскіх арганізацый.

Хто ж размаўляў пра адносіны Расіі і Беларусі?

Дырэктар Інстытута ЕўрАзЭС, кіраўнік Фонду эканамічных даследаванняў, журналіст з Чэхіі, аглядальнік «Спутніка», дарадца фракцыі ў Дзяржаўнай думе…

Дачыненне да Беларусі маюць хіба што ўраджэнец Слоніма Дзмітрый Балкунец, дырэктар Цэнтра па працы з выпускнікамі Вышэйшай школы эканомікі, а таксама Юрый Баранчык (былы работнік Акадэміі кіравання, застанавальнік сайта «Імперыя») і Кірыл Авяр’янаў-Мінскі (рускі нацыяналіст, якому забаронены ўезд у Беларусь).

Адметна, што ніводзін эксперт з Беларусі ў эфір не прыехаў.

Кіраўнік Цэнтра стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў Арсень Сівіцкі выступіў праз відэасувязь, але ўдзелу ў дыскусіі не браў.

Нагадаем, прадстаўнікі «Звязды» звярталіся з прапановай аб удзелу і да «Нашай Нівы».

Важны момант праграмы — цытаванне «Клуба рэдактараў», у якім старшыня БТ Генадзь Давыдзька зачытваў вытрымкі з артыкула «Нашай Нівы» «Хто хоча зрабіць з Беларусі Заходнюю Расію».

«У гэты «спіс ворагаў народа» патрапілі тыя, хто выступае за збліжэнне Расіі і Беларусі. Я не разумею, якія гэта яны ворагі беларускага народа? Як увогуле гэта выйшла ў друк», — абурылася вядучая ток-шоу тэлеканала «Звезда».

Апытанка

Каментары31

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску12

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі13

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць