Грамадства88

Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў падпарадкавалі непасрэдна Лукашэнку

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які змяняе статус упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Цяпер агульнае кіраўніцтва дзейнасцю гэтай дзяржаўнай структуры пераходзіць ад Савета Міністраў да адміністрацыі Лукашэнкі.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак. Фота: БелТА

Згодна з новым законам, упаўнаважаны будзе прызначацца Аляксандрам Лукашэнкам і знаходзіцца ў яго непасрэдным падпарадкаванні.

У прэс-службе палітыка адзначылі, што такая змена павінна пашырыць магчымасці для аператыўнага ўзаемадзеяння і больш хуткага вырашэння пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпаўнаважанага.

Асобна падкрэсліваецца, што сувязі з замежнымі рэлігійнымі цэнтрамі, якія прадстаўляюць вядучыя сусветныя канфесіі, нярэдка закранаюць пытанні знешняй палітыкі і нацыянальнай бяспекі. Непасрэднае ж падпарадкаванне апарату ўпаўнаважанага Лукашэнку дазволіць зрабіць каардынацыю працы па гэтых напрамках больш эфектыўнай.

Адначасова з законам быў падпісаны і ўказ, які зацвярджае новае палажэнне аб упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Каментары8

  • Gorliwy Litwin
    22.07.2026
    Во гэта правільна. На белай, самай чыстай, Русі павінна быць толькі адна ўніфікаваная агульнаруская рэлігія і такая сама нацыянальнасць. Рускую старыну ня рухаць, навіну ня ўводзіць. Каб не траўмаваць Шчыры Царска-Хлебаробскі Этнас, які пад уладай родных шчырых Красаўцаў дасягнуў максімальна магчымага этнапсыхалягічнага камфорту. Жыве!
  • Вольга
    23.07.2026
    Гамон сапраўдным веравызнанням. Гэта не пра РПЦ (ГБ).
  • Biełarus' Freedom
    23.07.2026
    Gorliwy Litwin, дык агульнаруская рэлігія гэта ўніяцтва, аўтакефалія Канстантынопальскага патрыярхату, кальвінізм ці язычніцтва?)

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай4

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

У мінскім ГУМе санстанцыя закрыла кафетэрый і сталовую2

Каля мінскай Камароўкі налета адкрыюць вялізны гастрамол

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам23

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік2

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай4

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць