Аб'ёмы будуць абмежаваныя ўзроўнем 2025 года
Еўрапейскі саюз можа дазволіць еўрапейскім кампаніям яшчэ як мінімум год перавозіць расійскі звадкаваны прыродны газ (ЗПГ) у трэція краіны. Аб'ёмы будуць абмежаваныя ўзроўнем 2025 года, а дзеянне дазволу ў далейшым могуць падоўжыць. Кампраміс яшчэ павінны ўхваліць паслы краін ЕС, піша Financial Times.
Выключэнняў дамагаецца Грэцыя — у інтарэсах суднаходнай кампаніі Dynagas мільярдэра Георгіяса Пракапіу, якая кіруе 27 газавозамі, у тым ліку суднамі, здольнымі працаваць на арктычных маршрутах расійскага праекта «Ямал ЗПГ».
Без гэтай саступкі Афіны больш за тыдзень блакавалі прыняцце 21‑га пакета санкцый супраць Расіі. Паводле звестак Financial Times, спрэчкі вакол расійскага ЗПГ сведчаць пра тое, што краінам ЕС становіцца ўсё цяжэй узгадняць новыя санкцыі, не закранаючы ўласныя эканамічныя інтарэсы.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары