Грамадства4545

СМІ: Узамен на абмежаванне вяшчання «Белсату» Мінск гатовы даць у кабельныя сеткі польскі тэлеканал

«Улады Беларусі гатовыя ўключыць у сыстэму наземнага вяшчаньня сваёй краіны адзін з польскіх тэлеканалаў цаною абмежаваньня вяшчаньня Белсату», — пра гэта ў аўторак паведаміла газэта «Nasz Dziennik», блізкая да польскай кіроўнай партыі «Права і Справядлівасьць»

— Пад увагу бяруцца два варыянты. Першы — гэта вяшчаньне польскай грамадзкай тэлевізіі TVP1, але без тэлепрадукцыі, якая праз абмежаваньні аўтарскіх правоў ня можа паказвацца за мяжой. Гэта датычыць пераважна замежных фільмаў. Замест іх уключалася б вяшчаньне інфармацыйнага тэлеканалу TVP Info. Другі варыянт — гэта вяшчаньне тэлеканалу TVP Polonia — гаворыцца на сайце выданьня.

Паводле газэты, TVP Polonia зьмяніла б сваю праграму адмыслова для аўдыторыі ва Ўсходняй Эўропе і часткова вяшчала б па-расейску.

Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўска-Гузы пракамэнтавала гэтую інфармацыю наступным чынам:

«Ужо некалькі тыдняў працягваецца наскок на Белсат па абодва бакі мяжы. Пасквіль у «Советской Белоруссии», а цяпер дзіўныя чуткі газэты «Nasz Dziennik».

«Nasz Dziennik» заўважае, што польска-беларускія адносіны апошнім часам моцна палепшыліся. Усё пачалося ад візыту ў Беларусь міністра замежных справаў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага. У кастрычніку Варшаву наведаў Уладзімер Макей. Раней у Беларусі прымалі віцэ-сьпікера польскага Сэйму Рышрда Тэрлецкага і віцэ-прэм’ера Матэвуша Маравецкага.

«Nasz Dziennik» — грамадзка-палітычная каталіцкая штодзённая газэта ў Польшчы, якая выдаецца з 1998 году.

Каментары45

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА19

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

Габелен з Баё прывезлі ў Вялікабрытанію ўпершыню амаль за тысячу гадоў3

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам9

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА19

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць