Былы кіраўнік мінскай міліцыі Леанід Фармагей сышоў у ювелірны бізнэс
Былы начальнік упраўлення ДАІ МУС, экс-начальнік ГУУС Мінска працуе на заводзе ZORKA, які з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам ювелірных вырабаў у Беларусі.
Нагадаем, што сваёй пасады Фармагей пазбавіўся пасля тэракту ў метро ў 2011 годзе. Некаторы час ён працаваў у Акадэміі МУС намеснікам начальніка па страявой частцы, быў суіскальнікам навукова-педагагічнага факультэта. Затым звольніўся па стане здароўя. І праз некаторы час знайшоў новую працу.
Уласны будынак у ZORKІ з'явіўся ў 2014 годзе, але генерал-маёр міліцыі ў запасе Фармагей прыйшоў на завод, калі ён ужо быў фактычна пабудаваны. Тады Леанід Канстанцінавіч займаўся пытаннямі адміністравання, пазней адказваў за адносіны з дзяржаўнымі органамі. Затым на візітоўках былога начальніка ГУУС Мінгарвыканкама было напісана: генеральны дырэктар, ювелірны завод Zorka.
Цяпер Леанід Фармагей па-ранейшаму працуе на прадпрыемстве, якое займаецца вытворчасцю ювелірных вырабаў. Праўда, назва яго пасады змянілася. Цяпер ён дырэктар па бяспецы і камунікацыях завода Zorka.
Каментары