Грамадства2626

Выбух падчас сьвяткаваньня 3 Ліпеня

У Менску падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці на канцэрце ля стэлы «Менск — город-герой» грымнуў выбух. Спрацавала, хутчэй за ўсё, самаробнае выбуховае прыстасаваньне, начыненае мэталічнымі балтамі і гайкамі.

У Менску падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці на канцэрце ля стэлы «Менск — город-герой» грымнуў выбух. Спрацавала, хутчэй за ўсё, самаробнае выбуховае прыстасаваньне, начыненае мэталічнымі балтамі і гайкамі. Пасьля здарэньня ля стэлы на праспэкце Пераможцаў шпіталізавана 65 чалавек.

Як сьведчаць відавочцы, выбух быў нягучны. Асноўная маса ўдзельнікаў сьвяткаваньня нават не дазналася пра яго. Канцэрт не спынялі.

Паводле зьвестак мэдыкаў, пацярпелыя паступалі ў бальніцы з 0:30 до 4:00. У многіх – раненьні рук і ног. Ва ўсіх клініках, куды паступілі пацярпелыя, знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі.

Асноўная працоўная вэрсія МУС -- "хуліганства".

* * *

Адразу паьля выбуху на месцы здарэньня аказаўся А. Лукашэнка, які пацікавіўся станам пацярпелых.

Міліцыя і супрацоўнікі КДБ шукаюць арганізатараў выбуху, начальнік менскага ГУУС Аляксандар Куляшоў зазначае, што адпрацоўваюцца ўсе вэрсіі. Пакуль схіляюцца да вэрсіі "хуліганства".

***

Праваахоўчыя органы шукаюць смуглага мужчыну, які можа мець дачыненьне да выбуху.

Як павдаміла "Інтэрфаксу" маці двух пацярпелых, супрацоўнікі міліцыі, праводзячы апытаньне сьведкаў здарэньня, расказалі, што многія зь пацярпелых бачылі смуглага мужчыну, які незадоўа перад выбухам пакінуў пад елкай пакет.

У большасьці пацярпелых асколачныя раненьні рук і ног, многія знаходзяцца ў цяжкім стане.

Адзін з блогераў сьведчыць, што выбухам аднаму хлопцу адарвала нагу, дзяўчыне – пальцы ног. Блогеры таксама зьвяртаюць увагу на вялікую колькасьць машын хуткай дапамогі, што апэратыўна прыбылі на месца здарэньня.

Фота forum.onliner.by

Каментары26

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць