Грамадства11

Мінскі гандаль абяцае навагоднія зніжкі да 70%

Зніжкі і распродажы да навагодніх святаў складуць у рознічным гандлі да 70%, паведаміў журналістам намеснік начальніка аддзела арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання ГУСР Мінгарвыканкама Аляксандр Фралоў.

Паводле яго слоў, сталічныя крамы да калядных і навагодніх святаў прапануюць зніжкі і распрадажы на тавары шырокага асартыменту. Зніжэнне рознічных цэн на асобныя тавары будзе дасягаць 70%.

Ён таксама адзначыў, што да Новага года гандлёвым арганізацыям Мінска адгружана больш за 2,6 млн бутэлек.

У дні навагодніх свят больш за 990 прадуктовых і звыш 1 тыс. прамысловых магазінаў будуць працаваць з падоўжаным рэжымам. Ужо з 15 снежня прадуктовыя магазіны будуць працаваць да 22.00.

У Мінску ва ўсіх раёнах пройдуць шматлікія калядныя кірмашы. З 15 снежня па 1 студзеня «Калядны кiрмаш» у раёне Палаца спорту будзе працаваць з 12.00 да 20.00. У навагоднюю ноч работа будзе прадоўжана да 4.00. Агульнагарадскі кірмаш «Калядная зорка» адбудзецца 24 снежня з 10.00 да 20.00 каля Палаца спорту. На тэрыторыі Верхняга горада з 24 снежня па 7 студзеня можна будзе набыць глінтвейн, стравы беларускай кухні.

Каментары1

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?2

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася31

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Галоўнае
Усе навіны →