Свет1414

Кангрэс ЗША забараніў Пентагону супрацоўнічаць з Расіяй

Ва ўхваленым кангрэсам ЗША бюджэце міністэрства абароны краіны на 2017 фінансавы год прапісаная забарона на выдзяленне сродкаў на ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй.

Getty Images

Грошы будуць выдзелены ў тым выпадку, калі Пентагон паведаміць кангрэс пра тое, што Расія «спыніла акупацыю ўкраінскай тэрыторыі і агрэсіўныя дзеянні, якія пагражае суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і членаў Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы».

Другой умовай з'яўляюцца крокі па выкананні Мінскіх пагадненняў аб спыненні агню на ўсходзе Украіны.

Адносінам Пентагона з Расіяй у дакуменце прысвечана цэлы раздзел.

У ім таксама згадваецца забарона на выкарыстанне сродкаў на любую дзейнасць, якая звязана «з прызнаннем суверэнітэту Расіі ў Крыме».

Дакумент таксама абмяжоўвае супрацоўніцтва з Расіяй у розных тэхналагічных сферах.

Пры гэтым робіцца выключэнне для расійскіх пастаўшчыкоў ракетных рухавікоў.

Да 2027 года прадоўжана забарону на абмен інфармацыяй з Расіяй аб супрацьракетнай абароне, а таксама на стварэнне аб'яднаных сістэм супрацьракетнай абароны з Расіяй і Кітаем.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абраў кіраўніком Пентагона генерала Джэймса Мэціса. Вайсковец, які атрымаў мянушку «Шалёны сабака», крытыкаваў Расію з-за сітуацыі ў Крыме і ва ўсходніх рэгіёнах Украіны. Расійскія эксперты насцярожана паставіліся да гэтага выбару.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны26

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ9

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста1

Буданаў: Украіна гатовая да спынення агню, а Расія знаходзіць прычыны, каб гэтага не адбылося4

Маладога бацьку з Кармы асудзілі за Гаюна. Яго адзначалі як адданага сацыяльнага работніка5

Беларуса Льва Міхеева вызвалілі ў Арменіі пасля затрымання

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе35

Наталля Качанава прызналася, што ніколі ў жыцці не каштавала кавун29

Прэм'ер-міністр Непала выступіў на Генасамблеі ААН у сонечных акулярах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны26

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць