Свет44

Кіраўнік Пентагона заявіў аб гатоўнасці да працяглага суперніцтва з Расіяй

Дзеючы міністр абароны ЗША Эштан Картэр заявіў, што ЗША павінны падтрымліваць магчымасці для супрацоўніцтва з Расіяй па тых кірунках, дзе інтарэсы дзвюх краін супадаюць, але пры гэтым паабяцаў, што Вашынгтон будзе заўсёды абараняць сваіх саюзнікаў і гатовы да доўгага супрацьстаяння з Масквой.

«Усё, што робяць Злучаныя Штаты, як самастойна, так і ў складзе НАТА, гарантуе, што мы працягнем супрацьстаяць расійскай агрэсіі і мы гатовыя да працяглага суперніцтва», — заявіў Картэр на форуме па бяспецы ў Каліфорніі, паведамляе РБК са спасылкай на CNN.

«Мы не імкнёмся бачыць у Расіі ворага. Але не варта цешыць сябе, мы будзем абараняць нашых саюзнікаў, светапарадак, заснаваны на цвёрдых прынцыпах, і светлую будучыню, якую ён нам усім забяспечвае», — удакладніў кіраўнік Пентагона.

Картэр выказаў упэўненасць, што НАТА і ў будучыні будзе мець вырашальнае значэнне для забеспячэння калектыўнай абароны перад тварам як новых пагроз, так і тых, што вярнуліся з мінулага. Ён ахарактарызаваў дзеянні Расіі ў Сірыі як контрпрадуктыўныя, а таксама абвінаваціў Маскву ў нагнятанні ядзернай пагрозы і агрэсіўных намераў у дачыненні да Украіны і краін Прыбалтыкі.

Ён яшчэ раз павіншаваў генерала Джэймса Мэціса з выбарам яго кандыдатуры на пасаду міністра абароны ў адміністрацыі Дональда Трампа і пацвердзіў гатоўнасць забяспечыць плыўны пераход улады ў ведамстве. Раней кіраўнік Пентагона афіцыйна заяўляў, што вельмі высока цэніць заслугі і прафесійныя якасці Мэціса.

У ходзе перадвыбарчай кампаніі абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова крытыкаваў дзеянні саюзнікаў па НАТА і абяцаў пераглядзець адносіны з імі. «Альбо яны нам выплацяць усё, што недаплацілі раней, альбо хай вымятаюцца», — сказаў падчас аднаго з выступаў Трамп. «Калі НАТА разваліцца, то хай разваліцца», — дадаў ён тады.

У ліпені 2016 года Дональд Трамп таксама заявіў, што не ўпэўнены ў тым, што гатовы аўтаматычна падаўжаць гарантыі для саюзнікаў. Ён сказаў, што ЗША будуць «прыкрываць спіны» сваіх саюзнікаў па НАТА, толькі «калі яны выконваюць свае абавязацельствы» ў адносінах да ЗША.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон5

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

23‑гадовы студэнт стаў адказваць за моладзевую палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Што за ён?13

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць