У Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе (Расія) на трасе Ханты-Мансійск — Цюмень адбылося ДТЗ з удзелам рэйсавага аўтобуса, у якім ехалі дзеці.
У выніку загінулі дзеcяць дзяцей і двое дарослых, паведамляе tass.ru. Яшчэ 20 чалавек шпіталізаваны ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі з сур'ёзнымі траўмамі ў цяжкім стане, большасць з іх дзеці.
Па папярэдніх дадзеных, рэйсавы аўтобус, у якім ехалі 29 дзяцей і трое дарослых, сутыкнуўся з грузавіком і двума легкавымі машынамі.
У аўтобусе ехала каманда па спартыўнай акрабатыцы.
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары