Свет55

У небе над Хакасіяй выбухнуў метэарыт ВІДЭА

Жыхары Хакасіі ў аўторак назіралі падзенне нябеснага цела. На думку навукоўцаў, гэта быў метэарыт. Ён згарэў у шчыльных пластах атмасферы, а людзі бачылі яркі выбліск і чулі моцны выбух. Побач з месцам падзення знаходзіцца Саяна-Шушанская ГЭС, піша ВВС. 

Гэта быў невялікі метэарыт, які згарэў пры падзенні над Усходняй Сібірру, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на крыніцу ў ракетна-касмічнай галіне. «Цела касмічнага паходжання нязначных памераў трапіла ў шчыльныя слаі атмасферы і згарэла ў іх. Працэс адбіваўся яркім свячэннем ў небе над шэрагам сібірскіх рэгіёнаў, у тым ліку Краснаярскім краем і Хакасіяй», — гаворыцца ў паведамленні.

Найбольшая колькасць паведамленняў відавочцаў, якія назіралі падзенне метэарыта, паступіла менавіта з Хакасіі. Па іх словах, яны ўбачылі «вялікую ўспышку», пасля чаго пачуўся «гучны выбух», ад якога спрацавалі аўтамабільныя сігналізацыі. «Асвяціў усё як днём», — сказаў адзін з відавочцаў.

«Сапраўды, сёння вечарам у небе над Хакасіяй выбухнуў добры метэарыт», — пацвердзіў прафесар Уральскага федэральнага ўніверсітэта, член Камітэта па метэарытах Віктар Грахоўскі.

Пасля пралёта метэарыта на тэлефоны аператыўных службаў паступіла больш за 420 званкоў. Успышка была такой сілы, што стала светла як днём, распавялі відавочцы.

У адміністрацыі горада Саяногорска, побач з якім знаходзіцца найбуйнейшая ў Расіі Саяна-Шушанская ГЭС, удакладнілі, што падзенне нябеснага цела адбылося ў 18:37. Паводле папярэдніх дадзеных, ён упаў у Бейскім раёне. Саяна-Шушанская ГЭС і заводы «Русала» працуюць у штатным рэжыме, падкрэсліваецца ў паведамленні. МНС таксама паведамляе, што «ўсе аб'екты функцыянуюць у штатным рэжыме».

Па словах прафесара Грахоўскага, метэарыт, які праляцеў над Хакасіяй, быў «у разы меншы» за чэлябінскі метэарыт, які ўпаў у возера Чабаркуль у лютым 2013 года. Тады яго падзенне зафіксавалі дзясяткі камер назірання, а пазней былі арганізаваныя пошукі абломкаў метэарыта, але цяпер іх наўрад ці знойдуць, лічыць Грахоўскі. «Гаворыцца, што метэарыт упаў у раёне Саяна-Шушанскай ГРЭС, але там такая тайга, што знайсці абломкі будзе няпроста», — сказаў эксперт.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч28

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

Каля мінскага парку Дружбы народаў зносяць савецкую дыспетчарскую станцыю ФОТЫ1

«XXI стагоддзе, дзірка ў падлозе». Беларуску абурыў стан прыбіральні на аўтавакзале аднаго з райцэнтраў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч28

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць